Буслы ў Гомель завіталі. 21.by

Буслы ў Гомель завіталі

01.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Практычна ў цэнтры Навабеліцы — зарэчнага раёна Гомеля — раптам пасялілася парачка буслоў. На перасячэнні вуліц Ільіча і Рэспубліканскай ёсць вялікае дрэва, якое ўвосень было моцна абрэзана камунальшчыкамі. Буслы, якія не пабаяліся суседства з буйнымі прамысловымі аб'ектамі і праезнай часткай, зрабілі таполю падмуркам для свайго шчасця. Цяпер і птушкі, і людзі навокал чакаюць, калі парачка адорыць горад буслянятамі. У адміністрацыі Навабеліцкага раёна жартуюць, што, магчыма, гэта сведчыць і пра тое, што насельніцтва будзе хутка расці. Тым больш што менавіта тут актыўна ідзе будаўніцтва новага жылога комплексу. Між тым, мясцовыя жыхары прывыклі ўжо, што па цэнтральнай вуліцы ходзіць бусел і шукае, дзе пахарчавацца.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Практычна ў цэнтры Навабеліцы — зарэчнага раёна Гомеля — раптам пасялілася парачка буслоў. На перасячэнні вуліц Ільіча і Рэспубліканскай ёсць вялікае дрэва, якое...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика