Гараскоп стрыжак на чэрвень. 21.by

Гараскоп стрыжак на чэрвень

01.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 чэрвеня. Сёння можаце смела накіроўвацца да цырульніка. Зробленая сёння стрыжка зменіць да лепшага ўсё ваша жыццё. У бліжэйшыя месяцы пачнуць адбывацца станоўчыя змены ў асабістым жыцці, кар'еры і стане здароўя.

2 чэрвеня. Пасля стрыжкі, зробленай у гэты дзень, валасы стануць танейшымі. Затое яны будуць марудна адрастаць, і форма, створаная цырульнікам, захаваецца надоўга. Магчыма, зменіцца і колер валасоў: яны стануць крыху цямнейшымі.

3 чэрвеня. Сённяшняя стрыжка зробіць вас не толькі больш прывабнымі, але і прыцягне ўдачу.

4 чэрвеня. Сёння не самы лепшы дзень для змянення знешняга выгляду: стрыжка валос можа прывесці да скарачэння жыцця.

5 чэрвеня. Добры дзень для наведвання цырульні. Сённяшняя стрыжка прыцягне ўдачу і дабрабыт.

6 чэрвеня. Вельмі дрэнны дзень для стрыжкі валасоў: могуць узнікнуць розныя захворванні. Калі вы хочаце пазбегнуць праблем са здароўем — устрымайцеся ад наведвання цырульні.

7 чэрвеня. У гэты дзень стрыжка валасоў можа павялічыць вочны ціск, што прывядзе да пагаршэння зроку, запаленню ці абвастрэнню вочных хвароб.

8 чэрвеня. У гэты дзень лепш устрымацца ад стрыжкі, паколькі гэта можа прывесці да недамагання: павышэнню ціску, галаўным болям, з'яўленню пачуцця страху.

9 чэрвеня. Стрыгчы валасы сёння непажадана: можна "адрэзаць" сваю ўдачу.

10 чэрвеня. Стрыжка валасоў у гэты дзень можа значна пагоршыць стан вашага здароўя. Сёння лепш пазбягаць змянення знешняга выгляду.

11 чэрвеня. Гэты дзень быццам бы створаны для візіту да цырульніка. Зробленая сёння стрыжка прыцягне паляпшэнне фінансавага стану, павелічэнне ўласнасці і схільнасць кіраўніцтва.

12 чэрвеня. Зробленая сёння стрыжка ўзбагаціць вас не толькі эстэтычна, але і практычна: вы станеце крыху багацейшымі.

13 чэрвеня. Сённяшняя стрыжка зробіць вас не толькі больш прывабнымі, але і прыцягне ўдачу.

14 чэрвеня. Стрыжка валасоў у гэты дзень можа пагоршыць ваша здароўе. Сёння лепш пазбягаць змянення знешняга выгляду.

15 чэрвеня. У выніку стрыжкі валасоў ці стварэння прычоскі вы прыцягнеце да сябе радасць і шчасце.

16 чэрвеня. Сёння вельмі неспрыяльны дзень для наведвання цырульні. Стрыжка валасоў можа прыцягнуць да чалавека мноства праблем і хвароб.

17 чэрвеня. Сённяшні дзень выдатна падыходзіць для змены іміджу. Зробленая сёння стрыжка ўзбагаціць вас не толькі эстэтычна, але і практычна: ваша фінансавае становішча палепшыцца.

18 чэрвеня. Сёння лепш устрымацца ад стрыжкі, бо могуць узнікнуць праблемы ў розных галінах жыцця. Негатыўныя звычкі і заганы праявяцца ў поўнай меры, узрасце цяга да алкаголю, а магчымасць кантраляваць свае эмоцыі, наадварот, зменшыцца.

19 чэрвеня. Стрыжка, зробленая ў гэты дзень, пойдзе на карысць не толькі вашай знешнасці, але і духоўнаму свету. У вас абвострыцца інтуіцыя і ўзмацніцца праніклівасць розуму.

20 чэрвеня. Сённяшняе наведванне цырульні прынясе вам радасць і адновіць душэўную раўнавагу. Гэта адаб'ецца і на валасах: пасля стрыжкі яны стануць гусцейшымі.

21 чэрвеня. Выдатны дзень для стрыжкі валасоў. Вынік працы цырульніка перавысіць самыя смелыя чаканні, і навакольныя ацэняць ваша аблічча.

22 чэрвеня. Згодна з усходнімі павер'ямі, стрыжка ў гэты дзень прыцягвае злых духаў, што можа адбіцца на здароўі і дабрабыце. Таму лепш змяненне свайго знешняга выгляду адкласці на іншы дзень.

23 чэрвеня. Сёння выдатны дзень для візіту да цырульніка: стрыжка прынясе вам здароўе і даўгалецце.

24 чэрвеня. У гэты дзень стрыжка валасоў можа павялічыць вочны ціск, што прывядзе да пагаршэння зроку, запаленню ці абвастрэнню вочных хвароб.

25 чэрвеня. Сёння можаце смела накіроўвацца ў цырульню. Змены знешняга выгляду прынясуць удачу і дабрабыт.

26 чэрвеня. Згодна з тыбецкім календаром, гэта дзень, які спальвае энергію. Стрыжка валасоў можа сур'ёзна пагоршыць здароўе і прыцягнуць у ваша жыццё праблемы і непрыемнасці, а таксама ўзнікненне канфліктаў з начальствам ці каханым чалавекам.

27 чэрвеня. У гэты дзень спробы стварыць прычоску, якая вас упрыгожвае, будуць паспяховымі. Пасля сённяшняй стрыжкі валасы могуць пачаць крыху завівацца.

28 чэрвеня. Стрыжка, зробленая ў гэты дзень, пойдзе на карысць не толькі вашай знешнасці, але і духоўнаму свету. У вас абвострыцца інтуіцыя і ўзмацніцца праніклівасць розуму.

29 чэрвеня. Калі пастрыгчыся ў гэты дзень, то валасы будуць лепш расці, стануць больш густымі і пышнымі. Але памятайце, што сёння супрацьпаказана хімічнае ўздзеянне на валасы (фарбаванне, завіўка). Складаная ўкладка, зробленая ў гэты дзень, пратрымаецца нядоўга.

30 чэрвеня. Сёння лепш устрымацца ад стрыжкі, інакш могуць узнікнуць праблемы ў розных галінах жыцця. Негатыўныя звычкі і заганы праявяцца ў поўнай меры, узрасце цяга да алкаголю, а магчымасць кантраляваць свае эмоцыі, наадварот, зменшыцца.

Падрыхтавала Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 чэрвеня. Сёння можаце смела накіроўвацца да цырульніка. Зробленая сёння стрыжка зменіць да лепшага ўсё ваша жыццё. У бліжэйшыя месяцы пачнуць адбывацца станоўчыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика