Формула шчасця — 35 усмешак у гадзіну. 21.by

Формула шчасця — 35 усмешак у гадзіну

01.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ох, ужо гэтыя навукоўцы! Ім абавязкова трэба растлумачыць самыя невытлумачальныя рэчы! Навуковы падыход — лепшы шлях да шчасця ў каханні, сцвярджае Thе Dаіlу Mаіl услед за Эндру Трызам, аўтарам новай кнігі "Расшыфроўка кода кахання" (Dесоdіng Lоvе bу Аndrеw Trееs).

Як загаварыць з незнаёмым мужчынам? Кожная дама, якая сябе хоць трохі паважае, ведае: нельга падыходзіць да яго першай. Патрэбны невербальныя сігналы. Паводле звестак Трыза, найбольш эфектыўныя шматразовыя позіркі, якія абавязкова суправаджаюцца ўсмешкай. Прычым мужчыны часцей за ўсё падыходзілі знаёміцца не з самымі прыгожымі жанчынамі, а з тымі, хто найбольш часта пасылаў сігналы, выявіла псіхолаг Моніка Мур, даследуючы механізмы флірту. Больш за 35 сігналаў у гадзіну ў сярэднім даюць больш за чатыры новыя знаёмствы.

Шанцы павышае і губная памада: "...калі ў жанчыны нафарбаваныя вусны, мужчыны па першым уражанні ацэньваюць яе прывабнасць нашмат вышэй".

Яшчэ адзін механізм спакушэння выявіў амерыканскі псіхолаг Джэфры Мілер, вывучаючы працу стрыптызёрак. Сума чаявых ад тыдня да тыдня моцна мяняецца, прычым у залежнасці ад фазы цыкла авуляцыі. У "крытычныя дні" танцорка зарабляе ў сярэднім 22 фунты ў гадзіну, у прамежкавым стане — у сярэднім 32 фунты, а ў перыяд авуляцыі — цэлых 45 фунтаў! Аказалася таксама, што супрацьзачаткавыя таблеткі — вораг чаявых (і сэксапільнасці): яны зніжаюць суму чаявых на 10 фунтаў у гадзіну ў сярэднім. Цікава, што жанчын у перыяд авуляцыі знаходзяць больш прывабнымі і мужчыны, якія бачаць іх проста на фатаграфіях: няўлоўна мяняецца колер вуснаў, шырыня зрэнак і колер твару.

Няўрымслівы Трыз таксама высветліў, як гарантавана адштурхнуць патэнцыйнага партнёра: трэба адказваць на тэлефонныя званкі падчас спаткання ў рэстаране, грубіць афіцыянтам, не змаўкаючы гаварыць пра сябе, распавядаць пра былых каханкаў, разважаць пра сваю вагу або распавядаць пра сваю чарговую дыету.

Закаханасць дзейнічае на мозг дзіўна, адзначае Трыз. Убачыць каханага чалавека — усё роўна што прыняць наркотык: актывізуюцца адны і тыя ж аддзелы мозга. Арганізм закаханага таксама выдзяляе гармон аксітацын, які згладжвае ранейшыя сувязі ў мозгу, каб новае пачуццё магло выцесніць ранейшае.

Падрыхтавала Ева АДАМАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ох, ужо гэтыя навукоўцы! Ім абавязкова трэба растлумачыць самыя невытлумачальныя рэчы! Навуковы падыход — лепшы шлях да шчасця ў каханні, сцвярджае Thе Dаіlу Mаіl...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика