Нашэсце бландзінак
02.06.2011
—
Новости Общества
|
Бландзінка і брунетка едуць у ліфце, які раптам спыняецца. Дзверы не адчыняюцца. Бландзінка пачынае крычаць: — Ратуйце! Ратуйце! Брунетка прапаноўвае: — Давай будзем крычаць разам! Бландзінка: ...Яны абагналі Чапаева і Шцірліца па колькасці складзеных пра іх анекдотаў. Яны любяць насіць кароткія спаднічкі, стукаць высокімі абцасамі і пастаянна ўсміхацца. Іх любяць у любой кампаніі і ніхто нават не думае на іх крыўдзіцца: яны ж бландзінкі! Нядаўна ў іх жыцці з'явілася сваё прафесійнае свята — Сусветны Дзень бландзінак, які па ўсім свеце адзначаюць 31 мая. Бландзінкі "руляць"!.. ...у кабрыялетах, "Крайслерах", BMW Х6 і скутарах Беларуская тусоўка вырашыла не заставацца ў баку і зладзіла ў гэты дзень спецыяльны "Парад бландзінак" (на фота). "Бялявыя" галовы нашай сталіцы ў гэты дзень раз'язджалі на кабрыялетах, "Крайслерах", BMW Х6 і нават скутарах. Каб трапіць у лік удзельніц парада, трэба было прайсці адмысловы кастынг. Галоўная ўмова — быць бландзінкай. Гэта трэба было бачыць! Дзясяткі гламурных медсястрычак, багінь і герояў казачных мультфільмаў — пераапранутыя бландзінкі — здзіўлялі мінакоў і прымушалі яшчэ доўга глядзець сабе ўслед: яшчэ б — не кожны дзень пабачыш нашэсце бландзінак. — Нас было сем камандаў плюс каманда зорак, — расказала "Звяздзе" абаяльная бландзінка Людміла Радкоўская. — Былі марскія бландзінкі, летнія, "бландзінкі ў ружовым", але самая лепшая каманда — "бландзінкі Бонда". Я таксама была ў іх ліку. Шыкоўны парад атрымаўся. Старт картэжу з белакурымі прыгажунямі пачаўся ля Нацыянальнай бібліятэкі. Пазней на беразе Свіслачы бландзінкі раздавалі мінакам надзіманыя шары — як сімвал сябе: радасці і добрага настрою. "Уключыць бландзінку" Якая бландзінка не любіць патанчыць у клубе? Арганізатары ўлічылі і гэта: апоўначы дзяўчат прывезлі ў начны клуб, дзе для іх выступілі беларускія бландзінкі-"зоркі". — Гэта было шэдэўральна! — дзеліцца ўражаннямі са "Звяздой" пышнагрудая Саша Паўлава. — Усё прайшло вельмі весела, пазітыўна і з добрым настроем. Няхай некаторыя і думаюць, што мы тупенькія, але гэта не так: мы не памыляемся, мы проста ўдала ўваходзім у вобраз (<І>усміхаецца — аўт.). А ўвогуле, бландзінкі жывуць і ў мужчынах. Праўду кажу: "мужчыны-бландзінкі" ў Беларусі таксама ёсць, толькі яны маскіруюцца (смяецца — аўт.).Гэтай восенню ў Мінску прайшоў конкурс "Міс грудзі", а вясной вось эстафету пераняў "парад бландзінак". Магчыма, ужо зусім хутка нешта падобнае зладзяць і хлопцы — "Містар мускулістая нага" або парад "голых торсаў". Дакладна — заўтра ж іду купляць абанемент у спартзалу! Усім бландзінкам, якія чытаюць "Звязду", — прывітанне! Ілья ЛАПАТО. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бландзінка і брунетка едуць у ліфце, які раптам спыняецца. Дзверы не адчыняюцца. Бландзінка пачынае крычаць: — Ратуйце! Ратуйце! Брунетка прапаноўвае: — Давай...
|
|