Жанчына я.... 21.by

Жанчына я...

07.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыццё песціла і гартавала Валянціну Карэлікаву. Прырода надзяліла яе магутным творчым талентам, прывяла ў дзівосны свет музыкі. І Валянціна Фёдараўна годна спраўдзіла прыроднае прадвызначэнне. Яна закончыла Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Сакалоўскага (1973), Беларускую кансерваторыю па класе домра (1978). Навучанне сумяшчала з творчай дзейнасцю: працавала ў Палацы культуры чыгуначнікаў г. Гомеля, Беларускім харэаграфічным ансамблі "Харошкі" (тут атрымала ганаровае званне "Заслужаная артыстка Беларусі"). У ансамблі народнай музыкі "Бяседа" — з першага дня яго стварэння, і сумесная праца тут доўжылася каля двух дзесяцігоддзяў.

Але жыццёвыя перыпетыі не перастаюць выпрабоўваць характар Валянціны Карэлікавай на мужнасць, мэтанакіраванасць. Яшчэ немаўлём яна адчула навальнічны подых сямейных стасункаў. Нарадзілася 18 сакавіка 1954 года на поўначы Саюза — у Мурманскай вобласці. А праз паўгода яе перавезлі на Беларусь — да бабулі ў вёску Целяшы Гомельскага раёна. Трывала засталіся ў памяці гады (з 1961 да 1969) знаходжання ў Гомельскім дзіцячым доме № 1. Якія б цяжкасці не выпадалі, яна мудра выходзіла з розных сітуацый. Музыка здымае неспакой, прасвятляе душу. Артыстка авалодала ігрой амаль на ўсіх народных інструментах. Свае здольнасці яна паказала на трох сольных канцэртах, якія адбыліся на сцэнах лепшых канцэртных залаў сталіцы, стала першай выканаўцай шэрагу песень, сярод якіх "Вальс", "Будзьма!", "Жанчына я...".

Уладзімір Скарынкін, добра ведаючы характар артысткі, прысвяціў ёй верш "Жанчына я...", які неўзабаве быў пакладзены на музыку. Гэтая песня весела і вельмі раздумліва перадае сутнасць няўрымслівай асобы. Цяпер, калі столькі пройдзена і шмат перажыта, заслужаная артыстка Беларусі Валянціна Карэлікава ўспрымае жыццёвы шлях як маляўнічую даматканую стужку, з нацыянальным узорам, расквечаным чырвоным, зялёным і чорным колерамі. Але болей на ёй чырвонага ззяння, бо гэта і жыццёвая апантанасць, і радасць перамогі, дзе ўсё суладна з музыкай.

Жанчына я

Верш Уладзіміра Скарынкіна

Музыка Вячаслава Шарапава

Жанчына я, мяне знявага

І нагаворы без прычын

Так не абразяць, як няўвага

І абыякавасць мужчын.

З рабра Адама, а не з гліны

Я Богам створана была

І не магу пражыць, мужчыны,

Без вашай ласкі і цяпла,

Без вашай ласкі і цяпла.

Прыпеў *:

Вы ружы мне дарыце

І падайце да ног.

Такой мяне любіце,

Якой прыдумаў Бог.

Хаваю хітрасць і каварства

Я ў тайніках сваёй душы.

Але аддаць гатова царства

За рай з хлапцом у шалашы.

Не вінавата я, што Ева

Салодкі забаронны плод

Сарвала ў райскім садзе

з дрэва

І стала прагнуць асалод,

І стала прагнуць асалод.

Прыпеў*.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё песціла і гартавала Валянціну Карэлікаву. Прырода надзяліла яе магутным творчым талентам, прывяла ў дзівосны свет музыкі. І Валянціна Фёдараўна годна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика