Беларусь па выніках студзеня—красавіка стала лідарам у СНД па росце прамвытворчасці
08.06.2011
—
Новости Общества
|
Гэты паказчык дасягнуў 12,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Такія звесткі прадаставілі БЕЛТА ў Міждзяржаўным статыстычным камітэце Садружнасці. Другое месца заняла Украіна, дзе прамысловы рост склаў 8,5 працэнта, трэцяе месца — Арменія (6,4 працэнта). Далей ідуць Казахстан (6,1 працэнта), Кыргызстан (5,6 працэнта), Расія (5,5 працэнта) і Таджыкістан (3,9 працэнта). Спад прамысловай вытворчасці па выніках студзеня—красавіка на 0,9 працэнта зафіксаваны ў Азербайджане. У сярэднім па краінах СНД прамысловая вытворчасць у студзені—красавіку 2011 года павялічылася на 6,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты паказчык дасягнуў 12,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Такія звесткі прадаставілі БЕЛТА ў Міждзяржаўным статыстычным камітэце... |
|