Спякота працягваецца, а ў паўднёвых рэгіёнах краіны яна можа справакаваць нават засуху. 21.by

Спякота працягваецца, а ў паўднёвых рэгіёнах краіны яна можа справакаваць нават засуху

08.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пачатак сёлетняга лета выдаўся даволі актыўным, калі сярэднясутачная тэмпература паветра ў першыя дні чэрвеня была ажно на 4—9 градусаў вышэй за кліматычную норму. Захаваецца ў Беларусі спякотнае надвор'е і надалей — на працягу тыдня, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Сёння ўдзень будзе стаяць сонечнае, без ападкаў надвор'е, толькі ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Максімальная тэмпература — 26—32.

У чацвер гарачыня крыху адпусціць, бо атмасферны ціск пачне зніжацца. У асобных раёнах краіны магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы на чацвер пасвяжэе толькі на паўночным усходзе, дзе чакаецца 9, аднак 19 будзе на паўднёвым захадзе. Удзень 9 чэрвеня — 24—30, на паўднёвым захадзе месцамі да 32.

Ужо ў пятніцу тэрыторыя краіны "па-сур'ёзнаму" трапіць у зону паніжанага ціску, таму месцамі спецыялісты чакаюць больш інтэнсіўныя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Аднак гарачыня не спадзе. Уначы чакаецца 12—18, удзень — 23—29, месцамі на паўднёвым захадзе — да 30—32.

У выхадныя таксама будзе спякота. Толькі месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы 12—18, удзень 23—29, на поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей месцамі да 30.

Асобна Вольга Фядотава адзначыла, што на фоне анамальна высокіх тэмператур на паўднёвым усходзе Брэсцкай, на поўдні Мінскай і захадзе Гомельскай абласцей у маі выпала толькі каля паловы месячнай нормы ападкаў. Далейшая спякота ў чэрвені разам з сухім надвор'ем дае падставы для развіцця ў гэтых рэгіёнах засухі. Уся надзея на магчымыя дажджы на гэтым тыдні. Аднак сіноптыкі адзначаюць, што ападкі зараз назіраюцца ў кароткачасовым рэжыме і выпадаюць яны вельмі нераўнамерна. Няўжо засухі нам не пазбегнуць?..

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак сёлетняга лета выдаўся даволі актыўным, калі сярэднясутачная тэмпература паветра ў першыя дні чэрвеня была ажно на 4—9 градусаў вышэй за кліматычную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика