За веру прыняў пакутніцкую смерць. 21.by

За веру прыняў пакутніцкую смерць

08.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мёрскім раёне, у самым маленькім горадзе Беларусі — Дзісне — адбылася першая ў гісторыі Полацкай праваслаўнай епархіі літургія з чынам кананізацыі свяшчэннамучаніка. У літургіі браў удзел Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Ён павіншаваў вернікаў і адзначыў: "Сёння мы праслаўляем новаю зорачку на царкоўным небасхіле!".

Да ліку святых далучаны святар Канстанцін Жданаў. Ён за веру прыняў пакутніцкую смерць у смутныя часы грамадзянскай вайны. У 1919 годзе яго забілі за тое, што не пажадаў адмовіцца ад веры, пакінуць свой прыход, што ўсім сэрцам служыў Богу. Святара пахавалі жывым. Па расказах сведак, апошняй просьбай яго была — памаліцца. І за сваіх забойцаў таксама. З просьбай кананізаваць свайго земляка звярталіся вернікі.

Станоўчае рашэнне аб кананізацыі было прынятае яшчэ ў 2005 годзе. За гэты час збіраліся звесткі пра ягонае жыццё і адданае служэнне царкве. А ў 2008 перанеслі мошчы святара ў храм Уваскрэсення Хрыстовага — галоўны храм Дзісны. Мошчы захоўваюцца ў спецыяльнай рацы з правага боку ад алтара.

Памяць свяшчэннамучаніка Канстанціна Шаркоўшчынскага будзе адзначацца 29 красавіка (у дзень яго пакутніцкай смерці), 3 чэрвеня (дзень кананізацыі), а таксама ў Саборы Беларускіх святых.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мёрскім раёне, у самым маленькім горадзе Беларусі — Дзісне — адбылася першая ў гісторыі Полацкай праваслаўнай епархіі літургія з чынам кананізацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика