Варажыць на вянку
08.06.2011
—
Новости Общества
|
У структуры пераважнай большасці рытуальна-абрадавых комплексаў прыкметнае месца займаюць варожбы моладзі аб сваёй далейшай долі. Звычайна гэта бывае ў дні зімовага і летняга сонцастаянняў або веснавога і асенняга раўнадзенстваў, г. зн. у дні своеасаблівых часавых разрываў, якія распачыналі новы сегмент каляндарнага колазвароту. Значна радзей моладзь варажыла ў іншыя святы, асабліва ў тыя, якія мелі пераходны характар. Прычым па форме і методыцы правядзення рытуалы былі разнастайныя. У якасці аб'екта варажбы мог стаць галоўны атрыбут таго ці іншага свята. Калі дым ад патушанай свечкі на Восеньскія Дзяды будзе віцца ўгару або пацягне ў чырвоны кут, то сям'я на працягу наступнага года застанецца ў поўным складзе; калі ж дым пацягнецца да дзвярэй — гэта прадказвала хуткую бяду. Галоўным атрыбутам варажбы, вядома ж, з'яўляліся сплеценыя вянкі. Заўважым, што існавала два варыянты дзявочых гаданняў. Адзін з іх датычыўся далейшага стану вянка. У аснове гэтага варыянта ляжала адно з культурафарміруючых процістаянняў Жыцця і Смерці. Жывы (жыццё) — рухомы, прыгожы, чырвоны, здаровы, дужы, вясёлы, прывабны. Нежывы (смерць) — збялеў, пасінеў, счарнеў, скруціўся, зморшчыўся, завяў, асунуўся, зрабіўся нерухомым. На Тройцу дзяўчаты завівалі вянкі, а праз тыдзень прыходзілі і глядзелі, у якім стане яны знаходзяцца, гадалі на іх: чый вянок застанецца праз тыдзень "вясёлы" — тая будзе доўга жыць. Другі варыянт варажбы быў у большай ступені звязаны з купальскімі святкаваннямі. Дзяўчаты плялі, як мінімум, два вянкі (на сябе і на свайго хлопца), а маглі — і больш, калі хацелі паваражыць адразу на некалькі чалавек. Важная акалічнасць: спачатку кожны вянок дзяўчына надзявала сабе на галаву, а потым ішла да вады (рэчкі, возера, сажалкі) і пускала вянкі па ёй. Пры гэтым прытрымліваліся абавязковага правіла, характэрнага для пераважнай большасці рытуалаў: як толькі вянок ляжа на ваду, збіраліся і ішлі дадому, па дарозе ні з кім не гаварылі. Аксана Катовіч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У структуры пераважнай большасці рытуальна-абрадавых комплексаў прыкметнае месца займаюць варожбы моладзі аб сваёй далейшай долі. Звычайна гэта бывае ў дні... |
|