Zамор'е. 21.by

Zамор'е

08.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Акцёры Барселоны і Джакарты

Жывыя скульптуры

У сталіцы Каталоніі Барселоне шмат выдатных скульптур: ад сярэднявечных статуй да сучасных сюррэалістычных фантазій. Але ў канцы ХХ стагоддзя ў горадзе з'явіліся, мабыць, самыя незвычайныя скульптуры — жывыя. Іх можна сустрэць на цэнтральнай вуліцы Рамбле. Атракцыён прыдумалі тры клоўны — Тоніа, Пе-пе і Пака. Акцёры грыміраваліся і заміралі ў пацешных позах. За кінутую манетку дзякавалі якім-небудзь трукам. Забава прыйшлася даспадобы як гараджанам, так і прыезджым. Цяпер у Барселоне ўвесь час працуе некалькі дзясяткаў жывых скульптур. Большасць акцёраў — лацінаамерыканцы, сярод прадстаўнікоў гэтай прафесіі каталонцы трапляюцца не часта. Мімы выхваляюцца, што ўлетку зарабляюць да трох тысяч еўра ў месяц. Узімку прыбыткі ніжэй — каля паўтары тысячы.

  Закон ніяк не рэгламентуе дзейнасць вулічных артыстаў: падаткаў ім плаціць не трэба — яны нічога не прадаюць. Адзінае патрабаванне ўладаў — працоўнае месца "скульптуры" не павінна быць больш за паўтара метра, а адлегласць паміж кампазіцыямі — не менш за пяць. У скульптур розны падыход да працы. Некаторыя стаяць зусім нерухома і дзякуюць за дары адным-двума завучанымі рухамі. Іншыя ўключаюць у дзеянне мінакоў, звяртаюцца да людзей, жартуюць з імі. Бывае, што статуі працуюць адзін сезон, бывае — працуюць на Рамбле гадамі. Са слоў мясцовых жыхароў, такія артысты вельмі выгадныя: гарадскія ўлады, крамы і кавярні атрымліваюць выгаду ад турыстаў, якія прыходзяць паглядзець на жывыя скульптуры. Дарэчы, гэта выгадна і кішэннікам, якія карыстаюцца адцягненай увагай і якім на руку вялікая скучанасць людзей. Артысты на ланцужках

А ў вулічных спектаклях "Tореng mоnуеt" у Джакарце, Інданэзія, звычайна ўдзельнічаюць малпачкі ў масках, лялечных галовах ці чалавечых уборах. Жывёл вучаць чалавечым справам — хадзіць па пакупкі, ездзіць на веласіпедах і г.д. Бедната прымушае дрэсіроўшчыкаў эксплуатаваць малпаў у надзеі зарабіць хоць колькі-небудзь грошай, аднак жорсткасць у дачыненні да гэтых мілых істот хвалюе шматлікія таварыствы абароны дзікіх жывёл.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцёры Барселоны і Джакарты Жывыя скульптуры У сталіцы Каталоніі Барселоне шмат выдатных скульптур: ад сярэднявечных статуй да сучасных сюррэалістычных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика