АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

08.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Квартал шматпавярховай забудовы з'явіцца на месцы былога ваеннага гарадка ў цэнтры Гродна. Паступова будуць узводзіцца і аб'екты інфраструктуры. Былы ваенны гарадок уяўляе сабой участак амаль у 12 га побач з гістарычным цэнтрам.

У вадаёмах Беларусі вада прагрэлася да тэмпературы паўднёвых мораў — плюс 25 градусаў. Па звестках спецыялістаў, такой цёплай вада ў пачатку лета бывае на курортах Крыма, Чорнага і Азоўскага мораў. Напрыклад, на Азоўскім моры ўчора з раніцы тэмпература вады складала ад 22 да 24 градусаў цяпла, на ўзбярэжжы Чорнага мора — плюс 20—23 градусы. У беларускіх рэках і азёрах вада праграецца зараз да 23-25 градусаў. Звычайна ў чэрвені сярэднямесячная тэмпература вады знаходзіцца ў межах 18—20 градусаў.

Мінчук на наступны дзень пасля суда зноў заняўся незаконным гандлем макам. Учора міліцыя затрымала яго на вул. Кабушкіна пры рэалізацыі насення маку па Br140 тыс. за кг. У аўтамашыне затрыманага выяўлена 26 кг маку, які быў расфасаваны ў пакеты. За дзень да затрымання суд аштрафаваў яго на Br3,5 млн і прыняў рашэнне аб канфіскацыі аўтамабіля. Зараз парушальніка чакаюць новыя санкцыі, не выключана, што гэта будзе крымінальная адказнасць.

Карціна рускага мастака Ільі Рэпіна "Парыжская кавярня" прададзеная на летняй сесіі "рускіх таргоў" брытанскага аўкцыйнага дому Chrіstіe's за 4,521 млн. фунтаў стэрлінгаў ($7,383 млн). Тым самым устаноўлены абсалютны рэкорд продажаў узораў рускага жывапісу на міжнародных таргах. Пакупнік карціны пажадаў застацца невядомым.

ПОЎНЫ АБЗАЦ  У Львове (Украіна) з сала зляпілі жаночыя грудзі і нос Гогаля. На гэтым тыдні ў горадзе адчыняецца ўнікальны музей-рэстаран сала. Разыначка ўстановы — сальныя скульптуры, якія можна спажыць пад чарачку гарылкі. Скульптары выразалі з нацыянальнага прадукту сімвалічныя фігуркі тыпу грудзей Венеры Мілоскай у выглядзе сэрца, носа Гогаля, вуха Ван Гога, вуснаў Мерылін Манро і інш. Як патлумачыў аўтар кампазіцыі, львавянін Міраслаў Дзядышын, на адну скульптурку пайшло ад 2 да 4 кг адборнага сала. Копію любой фігуркі, што ляжаць за шклом у лядоўні, можна замовіць на абед. Сальныя скульптуры да ўсяго будуць нафаршыраваныя гарачай начынкай на выбар — мясам, цялячымі мазгамі, варэнікамі, бульбай, рабрынкамі. Такая страва на кампанію з 2-4 чалавек абыдзецца ў 50 — 200 грыўняў. Напрыклад, за нафаршыраваны бюст Венеры просяць паўтары сотні грыўняў. Для хуткага перакусу — славутае сала ў шакаладзе і сушы-сала ў выглядзе ролаў з рысам і часнаком.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Львове (Украіна) з сала зляпілі жаночыя грудзі і нос Гогаля. На гэтым тыдні ў горадзе адчыняецца ўнікальны музей-рэстаран сала. Разыначка ўстановы — сальныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика