Абмежавальныя санкцыі ЕС сарвалі ўдзел беларускай дэлегацыі ў міжнароднай нарадзе АБСЕ. 21.by

Абмежавальныя санкцыі ЕС сарвалі ўдзел беларускай дэлегацыі ў міжнароднай нарадзе АБСЕ

09.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абмежавальныя санкцыі, уведзеныя ЕС адносна шэрагу грамадзян Рэспублікі Беларусь, сарвалі ўдзел дэлегацыі Беларускага саюза журналістаў у нарадзе па бяспецы журналістаў у рэгіёне АБСЕ. Мерапрыемства праходзіла ў Вільнюсе 7 і 8 чэрвеня і арганізавана было ў рамках старшынства Літвы ў АБСЕ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Беларускім саюзе журналістаў.

Прадстаўнікі БСЖ атрымалі запрашэнне да ўдзелу ў нарадзе, падпісанае намеснікам міністра замежных спраў Літвы Эвальдасам Ігнатавічусам. "На гэтым прадстаўнічым форуме планавалася абмеркаваць шырокае кола пытанняў, звязаных з прафесійнай дзейнасцю журналістаў. Зразумела, Беларускаму саюзу журналістаў было аб чым расказаць сваім калегам", — адзначылі ў БСЖ.

Нягледзячы на наяўнасць афіцыйнага запрашэння ад МЗС Літвы на гэта мерапрыемства, літоўскае пасольства адмовіла прадстаўнікам БСЖ у прадастаўленні візы, спаслаўшыся на санкцыі, уведзеныя Саветам ЕС. "Гэта беспрэцэдэнтны крок. Ён сведчыць аб негатыўных тэндэнцыях у разуменні сучаснага развіцця грамадства, якія выяўляюцца ў асяроддзі еўрабюракратаў. Відавочна, гэта рашэнне выклікана нежаданнем дапускаць кантакты паміж грамадскімі арганізацыямі Беларусі і дзяржаў — удзельніц ЕС, бояззю пачуць альтэрнатыўны пункт гледжання наконт таго, што адбываецца ў нашай краіне", — лічаць у БСЖ.

Прадстаўнікі БСЖ маюць дакладную інфармацыю аб тым, што кіраўніцтва ЕС утойвае ад еўрапейскай грамадскасці факт уключэння журналістаў у спісы грамадзян, якім забаронены ўезд у краіны ЕС. "БСЖ, як і іншыя грамадскія арганізацыі Беларусі, пастаянна атрымлівае запрашэнні для ўдзелу ў мерапрыемствах на тэрыторыі ЕС. Аднак гэты ўдзел ускладнены ў сувязі з уведзенымі абмежавальнымі санкцыямі з боку ЕС", — падкрэслілі ў БСЖ.

Выпадак з нядопускам дэлегацыі нашай краіны да ўдзелу ў вільнюскай нарадзе ў БСЖ расцэньваюць як спробу Еўрасаюза "раздзяліць грамадзянскую супольнасць Беларусі на сваіх і чужых, на добрых і дрэнных". Кіраўніцтва ЕС відавочна падтрымлівае арганізацыі, якія займаюць аднабокую пазіцыю адносна працэсаў, што адбываюцца ў Беларусі, і абмяжоўвае кантакты з іншымі арганізацыямі, якія прытрымліваюцца супрацьлеглага меркавання.

У БСЖ запэўнілі, што, нягледзячы на праводзімую палітычным кіраўніцтвам ЕС палітыку, кантакты Беларускага саюза журналістаў з грамадскімі арганізацыямі іншых краін, у тым ліку Еўрасаюза, працягваюцца. "Нашы замежныя калегі выказваюць салідарнасць з беларускімі журналістамі. Спадзяёмся, яны змогуць адкрыта аб гэтым заявіць падчас медыяфоруму, які плануецца правесці ў канцы чэрвеня ў Мінску і на які запрошаны ў тым ліку і прадстаўнікі журналісцкай супольнасці ЕС", — адзначылі ў БСЖ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абмежавальныя санкцыі, уведзеныя ЕС адносна шэрагу грамадзян Рэспублікі Беларусь, сарвалі ўдзел дэлегацыі Беларускага саюза журналістаў у нарадзе па бяспецы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика