Паўднёвы ўсход Беларусі ўжо тры тыдні без дажджоў. 21.by

Паўднёвы ўсход Беларусі ўжо тры тыдні без дажджоў

09.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У паўднёва-ўсходняй палавіне Беларусі дэфіцыт ападкаў захоўваецца на працягу трох тыдняў, паведаміла БЕЛТА начальнік аддзела аграметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Надзея Мельчакова.

Паводле яе слоў, з сярэдзіны мая да 6 чэрвеня на большай частцы Магілёўскай, Гомельскай, у паўднёва-ўсходняй палавіне Брэсцкай, паўднёвых і ўсходніх раёнах Мінскай і на крайнім паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці колькасць ападкаў склала ад 4 да 18 мм, што адпавядае 10-35 працэнтам нормы для гэтага перыяду.

У шэрагу раёнаў Гомельскай і на ўсходзе Мінскай вобласці на палях, за якімі вядзецца назіранне, адзначаецца пажаўценне лісця збожжавых культур. На бягучым тыдні ў рэспубліцы захаваецца гарачае і ў асноўным сухое надвор'е, што можа прывесці да далейшага пагаршэння аграметэаралагічнай абстаноўкі, адзначыла спецыяліст.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У паўднёва-ўсходняй палавіне Беларусі дэфіцыт ападкаў захоўваецца на працягу трох тыдняў, паведаміла БЕЛТА начальнік аддзела аграметэаралагічных прагнозаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика