Май на ўвазе!
09.06.2011
—
Новости Общества
|
Чацвёрты клас пажарнай небяспекі аб'яўлены ў 23 раёнах Беларусі
Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Валянцін Карпіцкі, перадае БЕЛТА. У Лунінецкім раёне аб'яўлены пяты клас. "Сухое гарачае надвор'е садзейнічае ўзнікненню пажараў у экасістэмах", — растлумачыў Валянцін Карпіцкі. Ён таксама адзначыў, што на гэтым тыдні ў параўнанні з мінулым колькасць пажараў павялічылася ў 2,2 раза. Усяго з пачатку года зафіксавана больш як 1,1 тыс. пажараў у экасістэмах. Калі стаіць спякотаБаранавіцкі райвыканкам прыняў рашэнне, якое забараняе з 8 чэрвеня наведванне лесу і тарфяных масіваў. Забаронена распальванне агню ў лесе і на тарфяніках — штраф да 875 тысяч рублёў. Дарэчы, такая ж забарона ўведзена ў Лунінецкім, Пінскім, Столінскім раёнах Брэстчыны, а таксама ў шэрагу раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Звязана гэта са спякотным надвор'ем, што прымусіла павысіць узровень пажарнай небяспекі да 4-га класа (макс. 5). Сымон Свістуновіч. Камеры з вышыні сочаць за лясаміУ лясных гаспадарках Віцебскай вобласці прымяняюць сучасныя сродкі назірання, каб аператыўна адсочваць і своечасова ліквідаваць лясныя пажары. Сёлетняе "ноу-хау" — лясныя "карцінкі" — перадаюцца з бартоў авіяцыі "Беллесавія", якая таксама прымяняецца для кантролю за становішчам у лясах. Такія фота, зробленыя з нябёсаў у рэжыме "рэальнага часу", перадаюцца па сетках інтэрнэту GSM. І на маніторах спецыялісты лясной гаспадаркі адразу бачаць, дзе ўзнік пажар, якая яго плошча. У сучасных "ляснічых" у ліку іншага ёсць магчымасць пры дапамозе відэатэхнікі бачыць усё ў лесе з вышыні птушынага палёту. На супрацьпажарныя мерапрыемствы выдаткавалі ўжо каля 500 мільёнаў рублёў, што на сто мільёнаў больш, чым летась. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Лес — агульны дом, а не сметніцаУ сувязі з цёплым надвор'ем, што ўсталявалася апошнім часам, грамадзяне пачалі больш актыўна выязджаць на адпачынак у лес. У гэтай сувязі дзяржаўная лясная ахова перайшла на ўзмоцнены рэжым працы — павялічылася колькасць рэйдавых мерапрыемстваў. Толькі за мінулы тыдзень, паведамілі ў Мінлясгасе, за розныя правапарушэнні на тэрыторыі ляснога фонду на вінаватых былі складзены 203 пратаколы і вынесена 165 пастаноў аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў. У тым ліку за засмечванне лясоў — 90 пратаколаў. Усяго ж з пачатку года менавіта такіх дакументаў складзена 703. Грамадзянін за забруджванне лесу адходамі ці сцёкавымі водамі або іншым спосабам можа атрымаць папярэджанне або штраф у памеры да дваццаці базавых велічынь (да 700 тысяч рублёў). Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае ўсіх не засмечваць лясы і выконваць правілы пажарнай бяспекі. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёрты клас пажарнай небяспекі аб'яўлены ў 23 раёнах Беларусі Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Валянцін Карпіцкі, перадае... |
|