Мікалай Ладуцька: "Чарга на жыллё замарожвацца не будзе"
09.06.2011
—
Новости Общества
|
Што стане з цэнамі на прадукты і ці будуць пераглядацца цэны на жыллё — на гэтыя і іншыя пытанні журналістаў падчас прэс-канферэнцыі адказаў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. — За апошнія 12 дзён цэны на асноўныя таварныя групы ў нас замерлі, — зазначае мэр. — Айчынная вытворчасць свае цэны не павышала. Тая ж вараная каўбаса як каштавала ад 13 да 16 тысяч, так і каштуе. Павышэнне ж цэн назіраецца найперш на імпартныя тавары. На 35 працэнтаў з сённяшняга дня ўзраслі цэны на цыгарэты. Тытунь — сто працэнтаў імпарт. Але не варта хвалявацца — цыгарэт у краіне дастаткова. Сёння на базах у нас каля 200 млн штук. У гандлі — 80 млн штук. Аналізуючы сітуацыю на рынку, Мікалай Ладуцька адзначыў, што неўзабаве будуць праведзеныя тэндары, дзе вызначацца пастаўшчыкі такіх відаў тавараў як рыс, грэцкія крупы, алей — "таго, чаго ў нас не вырабляюць зусім (рыс), або вырабляюць у недастатковай колькасці". Акрамя таго, паводле слоў мэра, Мінгарвыканкам ініцыяваў заключэнне з буйнымі гандлёвымі арганізацыямі сталіцы дамовы аб зніжэнні імі гандлёвых надбавак на асобныя спажывецкія тавары. Мяса, цукру і рыбы мінчанам хопіць Як адзначыў мэр сталіцы, колькасць мяса ў рассяканні і мяса птушкі ў гандлёвай сетцы Мінска значна павялічана. У гарвыканкаме прынялі рашэнне і аб фарміраванні стабілізацыйных фондаў, якія пры неабходнасці дапамогуць ліквідаваць часовы дэфіцыт прадуктаў. Першыя такія фонды былі сфарміраваныя ў сталіцы яшчэ ў далёкім 1949 годзе. — Сёння ў нас практычна сфарміраваныя фонды. Гэта дазволіць нам пры павышаным попыце працаваць у сярэднім да 45 сутак. Таксама павялічылі запасы цукру, розных відаў круп, дзіцячага харчавання... "Задача — павялічыць экспарт на 30 працэнтаў" — Для кіраўнікоў усіх прамысловых арганізацый мы ствараем арыенцір — да канца 2011 года павялічыць экспарт на 30 працэнтаў. Акрамя экспарту, для нас таксама важна нарошчванне эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў, — канстатуе Мікалай Ладуцька. У Мінску захаваецца ільготнае крэдытаванне будаўніцтва жылля Павышэння цэн на будаўніцтва для тых, хто ўжо будуе свае кватэры, не будзе. Як падкрэсліў Мікалай Ладуцька, па тых дамовах, якія былі заключаны да змянення курса долара, ніякіх новых патрабаванняў да цаны забудоўшчыкі не выказваюць. Ілья ЛАПАТО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што стане з цэнамі на прадукты і ці будуць пераглядацца цэны на жыллё — на гэтыя і іншыя пытанні журналістаў падчас прэс-канферэнцыі адказаў старшыня... |
|