Аляксандр Радзькоў: "Насельніцтву з фіксаваным даходам будзе аказвацца сацыяльная падтрымка"
09.06.2011
—
Новости Общества
|
Слаям насельніцтва з фіксаваным даходам будзе аказана сацыяльная падтрымка. Аб гэтым заявіў учора журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, які з рабочай паездкай наведвае Магілёў, перадае БЕЛТА. Аляксандр Радзькоў азнаёміўся з работай Магілёўскага металургічнага завода, а таксама наведаў аб'екты рознічнай гандлёвай сеткі. На яго думку, у сённяшняй складанай эканамічнай сітуацыі неабходна падтрымаць перш за ўсё такія слаі насельніцтва, дзе даход фіксаваны, — гэта пенсіянеры, студэнты, шматдзетныя сем'і. Падтрымка будзе аказвацца за кошт прымянення дысконтных сістэм у гандлі, зніжэння гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары, выплаты аднаразовых дапамог, адкрыцця сацыяльных магазінаў і г.д. У Магілёве такая сістэма лаяльнасці ўжо дзейнічае, аналагічная работа праводзіцца і ў цэлым па рэспубліцы. "Урад сёння прымае ўсе неабходныя меры для забеспячэння разумнага балансу, каб эканоміка развівалася, а неабароненыя слаі насельніцтва не пацярпелі. Прыкладам тут можа служыць ЗАТ "Атлант", якое працуе кругласутачна, пастаўляючы прадукцыю для беларускіх спажыўцоў і максімальна забяспечваючы запыты сваіх замежных партнёраў. Працуючы толькі на беларускі рынак, прадпрыемства страціла б неабходную краіне валюту", — растлумачыў Аляксандр Радзькоў. Эканамічныя праблемы павінны вырашацца сістэмна, з удзелам усёй вертыкалі. На думку Аляксандра Радзькова, неабходны сістэмны падыход у арганізацыі работы па выхадзе краіны з крызіснай сітуацыі. І тут важная роля адводзіцца, вядома, вертыкалі. Калі ёсць дакладная арганізацыя работы і каардынацыя пачынаючы ад кіраўніка ўрада, губернатара, дырэктара вытворчасці і завяршаючы начальнікам цэха або брыгадзірам, то і сітуацыю можна паправіць спакойна, без вялікіх страт. Не выпадкова цяпер усе структуры ўлады і ідэалагічная вертыкаль у адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта краіны праводзяць маніторынг сацыяльна-эканамічнай сітуацыі, сустракаюцца з людзьмі. Прычым сустрэчы з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў у большай ступені праходзяць не на вялікіх сходах, а непасрэдна на вытворчасці, каб як мага менш адрываць людзей ад работы. "Мы знаходзім разуменне і падтрымку людзей, якія бачаць, што праводзіцца сістэмная работа, яны адчуваюць падтрымку з боку Прэзідэнта краіны, урада, мясцовага кіраўніцтва, якія адказваюць за тое, каб была работа, прамысловасць працавала прыбыткова, каб напаўняліся таварамі рынкі, павышаўся дабрабыт людзей", — адзначыў Аляксандр Радзькоў. У якасці пазітыўнага прыкладу першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта прывёў Магілёўскі металургічны завод, які за студзень—май 2011 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыў экспарт прадукцыі ў два разы. "Калі раней тут у асноўным выпускалі стальныя трубы і чыгунныя люкі, то цяпер знайшлі новы від прадукцыі — тэхнічны шрот, які карыстаецца павышаным попытам на рынку не толькі СНД, але і Заходняй Еўропы. Таму прадпрыемства працуе стабільна, тут расце зарплата, забяспечваюцца ўсе сацыяльныя абавязацельствы. Супрацоўнікі цэняць сваё рабочае месца, і ў людзей нармальны настрой, ёсць упэўненасць у будучым", — сказаў Аляксандр Радзькоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слаям насельніцтва з фіксаваным даходам будзе аказана сацыяльная падтрымка. Аб гэтым заявіў учора журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта... |
|