Прадукцыя ў запасе ёсць. І ў людзей дома, і на складах. Было б надалей яе за што набываць.... 21.by

Прадукцыя ў запасе ёсць. І ў людзей дома, і на складах. Было б надалей яе за што набываць...

09.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" прывёў звесткі па забеспячэнні патрэбаў унутранага рынку ў харчовай прадукцыі з пачатку года — за пяць месяцаў.

Так, па стане на пачатак чэрвеня на ўнутраным рынку было рэалізавана 185 515 тон цукру, што складае 125 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года. У маі было адгружана 30 350 тон (тэмп 171 працэнт). Рэшткі цукру па стане на 6 чэрвеня, інфармуе канцэрн, складалі 102 660 тон. Сёння штодзённая вытворчасць гэтага прадукту складае 2,5-2,7 тысячы тон. Такім чынам рэсурсаў цукру дастаткова для бесперабойнага забеспячэння ўнутранага попыту да новага сезона перапрацоўкі цукровых буракоў.

За студзень—май на ўнутраны рынак адгружана 37 159 тон солі, ці 132,8 працэнта да аналагічнага леташняга перыяду, у тым ліку за май — больш за 10 500 тон, што ў 2,9 раза больш, чым за май мінулага года. Усе заяўкі на соль выконваюцца ў поўным аб'ёме. ААТ "Мазырсоль" вырабляе каля 700 тон солі за суткі пры штомесячнай патрэбе ўнутранага рынку 10-11 тысяч тон.

З пачатку года прадпрыемствамі канцэрна рэалізавана алею фасаванага 8 582,6 тоны, ці 183,2 працэнта да леташняга перыяду. У маі ў гандлёвую сетку было адгружана 2 558 тон алею — у 2,8 раза больш, чым у папярэднім маі. Па стане на 6 чэрвеня рэшткі фасаванага алею складаюць 260,1 тоны. Штодня вырабляецца 100-110 тон бутэляванага алею, што зноў жа, падкрэслівае канцэрн, дазваляе цалкам забяспечыць патрэбы гандлёвых арганізацый.

За студзень—май рэалізавана 6 284 туб плодаагародніннага дзіцячага харчавання. Тэмп росту склаў 71,3 працэнта. У рэштках маецца 3,8 мільёна ўмоўных бляшанак дзіцячага харчавання ў асартыменце (гэта на 100 дзён). Сыравіны для вытворчасці плодаагародніннага дзіцячага харчавання дастаткова, імі прадпрыемствы галіны забяспечаны да новага ўраджаю. Патрэбы ўнутранага рынку забяспечваюцца цалкам, але ў выпадку ўзнікнення ажыятажнага попыту прадпрыемствы гатовыя будуць павялічыць аб'ёмы вытворчасці.

За пяць месяцаў года ваўкавыскае ААТ "Беллакт" на ўнутраны рынак паставіла 1 339 тон сухіх малочных сумесяў для дзіцячага харчавання. Тэмп росту склаў 125,6 працэнта. У рэштках па стане на пачатак чэрвеня засталося 950 тон сухіх дзіцячых сумесяў (больш чым на 100 дзён). Пры неабходнасці прадпрыемства можа павялічыць аб'ёмы выпуску прадукцыі.

За той жа перыяд кандытарскімі арганізацыямі канцэрна на ўнутраны рынак пастаўлена 30,3 тысячы тон прадукцыі, што складае 106,1 працэнта да леташняга аналагічнага перыяду. Рэшткі на 2 чэрвеня складалі 2,99 тысячы тон кандытарскіх вырабаў. Нягледзячы на тое, што ў кандытарскай галіне выкарыстоўваецца 60 працэнтаў сыравіны крытычнага імпарту (бабы какава, патака, арэхавы алей, агар, пекцін і інш.), арганізацыі забяспечваюць бесперабойную пастаўку ў гандаль кандытарскіх вырабаў, падкрэсліваюць у канцэрне.

За пяць месяцаў на ўнутраны рынак пастаўлена 8 555 мільёнаў штук цыгарэт. Тэмп склаў 128,2 працэнта. У тым ліку ў маі было пастаўлена 2 021,8 мільёна штук — тэмп 156,6 працэнта. Рэшткі тытунёвых вырабаў на пачатак чэрвеня складалі 359,9 мільёна штук. Зараз у сувязі з ажыятажным попытам на тытунёвыя вырабы ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" працуе ў кругласутачным рэжыме, без выхадных і без спынення абсталявання падчас абедзеннага перапынку.

За студзень—май рэалізавана 5 270 тысяч дал гарэлкі, тэмп склаў 113,5 працэнта. З 28 мая на 10 працэнтаў былі павышаныя цэны на яе (з 8 650 да 9 520 рублёў за бутэльку). На 1 чэрвеня рэшткі гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў складалі 851 тысячу дал. У канцэрне традыцыйна дадаюць, што тыя запасы, што маюцца, дазваляюць забяспечыць стабільнасць на ўнутраным рынку ў выпадку ўзнікнення ажыятажнага попыту на гэтую прадукцыю — гарэлку і лікёра-гарэлачныя вырабы.

Р.S. <І>У якасці невялікага каментара (усе ж мы ходзім па крамах, таму шмат слоў не патрэбна) да вышэйвыкладзенай інфармацыі канцэрна хацелася б дадаць наступнае. Думаю, мала хто — нават хапаючы ў запас кілаграмы цукру і солі, упакоўкі алею — меркаваў, што гэтыя прадукты харчавання цалкам знікнуць з паліц. Пытанне было ў іншым: па якім кошце яны застануцца? Для многіх, хто стварыў запасы, купля на бліжэйшы час гэтай прадукцыі — увогуле неактуальная справа. Спажыванне кандытарскіх вырабаў у летні сезон (акрамя марозіва) і без таго традыцыйна зніжаецца. Шырокага асартыменту цыгарэт па стане на раніцу 8 чэрвеня — пасля павышэння цэн на іх на 30-60 працэнтаў — у продажы яшчэ не было. Ды і не ўсе гатункі (ад іншага вытворцы), наколькі стала зразумелым са СМІ, зноў можна будзе свабодна набыць. Таму кругласутачны рэжым працы гродзенскай фабрыкі "Нёман" задаволіць хутчэй статыстыку, чым саміх курцоў. І зноў жа — пра цэны. Толькі аднойчы яны сарамліва згаданыя ў дачыненні гарэлкі...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" прывёў звесткі па забеспячэнні патрэбаў унутранага рынку ў харчовай прадукцыі з пачатку года — за пяць месяцаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика