Мiнгарвыканкам прымае меры па ўрэгуляванню канфлiктнай сiтуацыi на рынку "Малiнаўка"
09.06.2011
—
Новости Общества
|
Канфлiктная сiтуацыя склалася з-за прынятага ўласнiкам рынку рашэння аб скасаваннi дагавораў арэнды з прадпрымальнiкамi ў сувязi з запланаванай рэканструкцыяй рынку. Паводле iнфармацыi ўпраўлення прадпрымальнiцтва камiтэта эканомiкi Мiнгарвыканкама, iснуючая сiтуацыя доўжыцца са студзеня бягучага года. Мiнгарвыканкам неаднаразова праводзiў сустрэчы з зацiкаўленымi бакамi. У студзенi была дасягнута дамоўленасць з арандатарамi i ўласнiкам, што арэндныя адносiны могуць быць спынены толькi пасля прыняцця рашэння гарвыканкама аб рэканструкцыi рынку. Аднак СТАА "АлвiкапiталІнвест" у аднабаковым парадку парушыла дамоўленасць i ў чэрвенi накiравала прадпрымальнiкам паведамленнi аб скасаваннi дагавораў арэнды з 4 лiпеня, што i выклiкала справядлiвае нездавальненне з боку арандатара. Па гэтым пытаннi ў Мiнгарвыканкаме 8 чэрвеня адбылася сустрэча з iндывiдуальнымi прадпрымальнiкаi рынку "Малiнаўка" i кiраўнiцтвам СТАА "АлвiкапiталIнвест". У ходзе сустрэчы кiраўнiцтву рынку даручана адклiкаць выдадзеныя паведамленнi аб скасаваннi дагаворных адносiн з арандатарамi гандлёвых месц i рэкамендавана выконваць дасягнутую раней дамоўленасць. Пытанне функцыянавання гандлёвага аб'екта знаходзiцца на асаблiвым кантролi ў Мiнгарвыканкаме i адмiнiстрацыi Маскоўскага раёна, падкрэслiлi ў прэс-службе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канфлiктная сiтуацыя склалася з-за прынятага ўласнiкам рынку рашэння аб скасаваннi дагавораў арэнды з прадпрымальнiкамi ў сувязi з запланаванай рэканструкцыяй... |
|