Ні кроплі.... 21.by

Ні кроплі...

09.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёўскай вобласці ўвогуле не было дажджоў ад 26 мая. А калі казаць яшчэ больш, то і ад 18 мая, бо толькі месцамі ў рэгіёне выпалі невялікія ападкі ў пачатку трэцяй дэкады мая.

Засуха, безумоўна, адбіваецца на штодзённым жыцці: у горадзе вельмі душна і ўсе газоны ўжо даўно не зялёныя, а суха-жоўтыя.

— Непрыемнасці для людзей — гэта адно, але найбольшая шкода ад засухі для раслін, — растлумачыла начальнік аддзела гідраметэазабеспячэння Магілёўскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Сцепаніда Булгарава. — Што і казаць, менавіта цяпер засуха — з'ява вельмі неспрыяльная. Таму што значна пагоршыліся ўмовы развіцця пасеваў — у прыватнасці, азімых збожжавых культур. Мы праверылі запасы вільгаці ў глебе і можам сказаць, што высушаны верхні слой глебы, 10-15 сантыметраў. Але гэта можа быць толькі пачаткам: клімат змяніўся, і засушлівыя перыяды ўсё часцей паўтараюцца ў розныя летнія месяцы.

На вёсках і ў дачных пасёлках ідзе няспыннае змаганне за ўраджай на ўласных сотках. "Усё гарыць!" — плачуцца земляробы-аматары і паліваюць градкі.

Але яшчэ больш песімізму выказваюць у сельскіх гаспадарках, дзе вялікія аб'ёмы вытворчасці. У такіх варунках бідонамі з вадой не абыдзешся. У Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама не ўтойваюць сваіх эмоцый: "Жах!"

— Няма вільгаці, і ад гэтага гіне гародніна, не расце трава і дрэнна сябе адчуваюць збожжавыя культуры, — расказала галоўны аграном Таццяна Грамакоўская.

Спецыялісты растлумачылі, што, так, засуха — гэта не навіна, і летась Беларусь пакутавала ад спякоты і адсутнасці дажджоў. Але адбывалася гэта ў жніўні: якраз сухое жніво пайшло на карысць сельскай гаспадарцы і дазволіла ўбраць ураджай у рэкордныя тэрміны і атрымаць эканомію на сушцы збожжа. Цяпер жа зусім іншая сітуацыя, якая негатыўна ўплывае на будучы ўраджай.

— Справа ў тым, што пасля цвіцення збожжавых вельмі патрэбна вільгаць, каб завязаўся паўнавартасны колас, — тлумачыць Таццяна Грамакоўская. — Тое ж самае і з рапсам. І з пладовымі дрэвамі: яблыні адцвілі, але не хапае вільгаці, каб завязаўся нармальны плод і потым вырасла буйное яблыка. Гэта прывядзе да недабору ўраджаю. Асабліва цяжкая сітуацыя ў паўднёвых раёнах вобласці, дзе пясчаныя глебы. Там проста распалены пясок, на якім нічога не хоча расці.

Для паліўкі гародніны на палях арганізаваны падвоз вады ў бочках, але паліць вялікія плошчы збожжавых — проста невыканальная місія. Зусім дрэнна расце трава: калі скасіць яе раніцай, то ў абед яна ўжо пераўтвараецца ў сена.

Карацей, у сельскіх гаспадарках Магілёўскай вобласці гавораць, што ім тэрмінова патрэбен дождж. Ды такі, які б пайшоў спраўна, не спыняўся тыдзень. Жарты пра шаманаў і бабуль-чарадзеек, як і просьбы да нябеснай канцылярыі, гучаць ужо не вельмі весела.

Паводле прагнозаў метэаролагаў, калі дажджы і прыйдуць бліжэйшымі днямі, то, на жаль, толькі кароткачасовыя і не ўсюды. Дажджы і, верагодна, навальніцы, будуць у перыяд з 10 да 12 чэрвеня. Прычым захаваецца высокая тэмпература паветра: 12—17 градусаў цяпла ўначы, 19—24 — удзень. А людзі чакаюць свежасці.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёўскай вобласці ўвогуле не было дажджоў ад 26 мая. А калі казаць яшчэ больш, то і ад 18 мая, бо толькі месцамі ў рэгіёне выпалі невялікія ападкі ў пачатку трэцяй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика