«Звязда» у гаспадарцы спатрэбіцца!». 21.by

«Звязда» у гаспадарцы спатрэбіцца!»

09.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягваецца падпісная кампанія на другое паўгоддзе. Зразумела, што яна заўсёды будзе мець больш плённы вынік, калі ў гэтым прымае ўдзел сама газета. А журналісты старэйшага беларускамоўнага выдання заўсёды імкнуцца быць у эпіцэнтры самых важных падзей і знаёміцца з жыццём нашых падпісчыкаў не падчас тэлефонных размоў, а выязджаючы "ў народ".

Чарговым пацвярджэннем сказанага можна лічыць паездку ў Мінскую і Магілёўскую вобласці. Калі прысталічны рэгіён умясціў у сабе два раёны — Чэрвеньскі і Бярэзінскі, дзе прайшлі візіты ў паштовыя вузлы сувязі і райвыканкам з уручэннем фірменных сувеніраў і рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі, то памежная Магілёўшчына, лічыце, літаральна "патанула" ў нашых прызах. Асноўны "ўдар" прыйшоўся на Круглянскі раён. Не так даўно ў сценах рэдакцыі быў атрыманы пыласос, а вось з каляровым тэлевізарам "Віцязь" мы завіталі на мясцовы РВПС. З улікам велізарнай спякоты прапанова правесці фотасесію на пошце адпала сама сабой. А вось у цяньку, ды яшчэ ў межах пошты, — якраз. Такую ідэю падтрымалі начальнік аддзела ідэалогіі Круглянскага райвыканкама Сяргей Лазоўскі (на фота 1 злева) і кіраўнік вузла паштовай сувязі Людміла Байгус. Не супраць пабыць у добрай кампаніі быў і сам віноўнік нашага прыезду — падпісчык з больш 20-гадовым стажам Канстанцін Юскавец. Ён падкрэсліў, што "Звязду" чытае з вялікім задавальненнем. Асабліва азартным чалавекам сябе не лічыць, але ж, як сказаў Канстанцін Харытонавіч, не паспытаць шчасця ў штоквартальнай звяздоўскай латарэі — грэх. У любым выпадку нічога не прайграеш. Калі шчаслівы білецік табе не выпадзе, то газета ўсё роўна будзе прыходзіць дадому. З такім меркаваннем цяжка не пагадзіцца.  

На Шклоўшчыне таксама любяць і паважаюць адзінае штодзённае беларускамоўнае выданне. У гэтым можна было пераканацца падчас размовы з начальнікам мясцовага вузла паштовай сувязі Таццянай Шынкевіч. Яна нагадала, што працуе на новым месцы работы нядаўна, але ж сувязь з прэсай і друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі падтрымлівае даўно. Чаго толькі варты значны працоўны стаж у Магілёве на гарадскім аддзяленні сувязі №30! Менавіта тады, як зазначыла Таццяна Анатольеўна, яна даволі цесна пазнаёмілася са "Звяздою". На ад'езд мы пажадалі ёй далейшых поспехаў у працы на новай пасадзе. А добрым памочнікам для таго, каб зорка ўдачы свяціла па жыцці, павінен стаць настольны гадзіннік з фірменным лагатыпам газеты ў надзвычай арыгінальным афармленні (фота 2).

Вянцом даволі працяглай паездкі па Магілёўшчыне можна лічыць сустрэчу з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Малашкам і дырэктарам Магілёўскага абласнога філіяла РУП "Белпошта" Аленай Котавай. Цёплая размова, поўнае паразуменне, у тым ліку важных стратэгічных задач, што стаяць перад рэспубліканскімі СМІ і газетай "Звязда", у прыватнасці. І мы разам з уласным карэспандэнтам у гэтым рэгіёне Ілонай Івановай, якая, да таго ж, выступіла сапраўдным штурманам падчас выбару аўтамабільнага маршруту па абласным цэнтры, накіраваліся ў бок газетнага павільёна №  20, які належыць ААТ "Магілёўсаюздрук". І выбар такі быў невыпадковы: па выніках сумеснага конкурсу газеты "Звязда" і рэспубліканскага "Саюздруку" пад назвай "Лепшаму кіяскёру — звяздоўскі прыз" кіяскёр Валянціна Сільчанка выйграла электрачайнік. І хоць з-за цяперашняга спякотнага надвор'я тэма гарачага чаю ці кавы саступае размовам пра халодны морс ці пітную ваду, але ж прыз Валянціне Якаўлеўне (фота 3) прыйшоўся даспадобы. У любым выпадку — падарунак па заслугах, ды і ў гаспадарцы спатрэбіцца.

Фінальны акорд паездкі праз Быхаўшыну, Клічаўскі і Кіраўскі раёны пацвердзіў наша меркаванне. Нават у сённяшнім няпростым эканамічным становішчы, калі многія людзі будуць вагацца: зэканоміць на газеце на карысць аднаразовага паходу ў магазін па прадукты ці ўсё ж не развітвацца з любімым выданнем і быць у курсе ўсіх актуальных падзей, што тычацца кожнага адукаванага чалавека, — трэба ладзіць выязныя сустрэчы. Бо асабістыя кантакты і сустрэчы "ўжывую" не заменяць ніякі адміністрацыйны рэсурс ці пісьмовыя просьбы.

Уладзімір ЗДАНОВІЧ.

Мінск—Чэрвень—Беразіно—Бялынічы—Круглае—Шклоў—Магілёў—Быхаў—Клічаў— Кіраўск—Мінск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваецца падпісная кампанія на другое паўгоддзе. Зразумела, што яна заўсёды будзе мець больш плённы вынік, калі ў гэтым прымае ўдзел сама газета. А журналісты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика