Што не падаражэла пасля дэвальвацыі?. 21.by

Што не падаражэла пасля дэвальвацыі?

09.06.2011 19:11 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што не падаражэла пасля дэвальвацыі?


Бензін і тэхніка, малако і мяса, садавіна і гародніна, памперсы, прадметы гігіены, пральныя парашкі… — каб пералічыць усё, што падаражала за апошнія месяц-два, не хопіць пальцаў на руках і на нагах.

Але сярод змроку беларускай эканомікі можна пашукаць кроплю аптымізму. "Наша Ніва" прапануе топ-5 тавараў і паслуг, цэны якіх не павялічыліся. Прынамсі пакуль што.

1. Камунальныя паслугі

Цэны на паслугі ЖКГ застаюцца на ўзроўні, усталяваным сёлета ў лютым. Але ўрад не выключае магчымасці яшчэ аднаго павелічэння коштаў.

"Думаю, у гэтым годзе яны павялічацца на 5–7 даляраў, хоць не выключана, што гэта павелічэнне будзе меншым", — заяўляў віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Калінін 8 красавіка. Тады ён меў на увазе стары курс амерыканскай валюты.

2. Гарадскі грамадскі транспарт

Праезд у аўтобусах, тралейбусах, трамваях па-ранейшаму складае 850 рублёў у сталіцы. У раённых і абласных цэнтрах — 750 рублёў. Цэны могуць быць павялічаныя па-рашэнні мясцовых уладаў, але тыя не спяшаюцца засмучаць пасажыраў, хоць установы накшталт "Мінсктранса" просяць аб падаражанні кожны месяц. Таксі і маршруткі ўжо паспелі падняць свае цэны. Іх логіка зразумелая — аўтамабільнае паліва за апошні час стала даражэйшым на 40%. Але кошт талонаў і жэтонаў наўрад ці вырасла так шмат. Найімаверны варыянт — 1000 рублёў за праезд у сталіцы і 900 рублёў у іншых гарадах.

3. Навучанне

Ні дзіцячыя садкі, ні ВНУ пакуль што не ўвялі новую плату. За знаходжання дзіцяці ў садку бацькі плацяць каля 60 тысяч у месяц. Раней гэта было эквівалентна $20, цяпер — фактычна $10. Грошы кампенсуюць частку дзіцячага харчавання, рэшту плаціць дзяржавы. Кошт навучання ў ВНУ пакуль што не змяніўся, але можа вырасці разам з ростам заробкаў. Новыя лічбы могуць быць агучаныя бліжэй да пачатку навучальнага года.

4. Інтэрнэт

Развіццё інфармацыйных тэхналогій не спыняе нават дэвальвацыя. Інтэрнэт-правайдэры не абвяшчалі падаражанняў. Напрыклад, безлімітны доступ да сеціва ад "Белтэлекома" з хуткасцю да 1 Мбіт/с ўсё яшчэ каштуе 54 тысяч рублёў. Правайдэры адмовіліся ад нечаканых падарункаў абанентам — напрыклад, павелічэння хуткасці ўдвая, — але і пагаршаюць умовы тарыфных планаў.

5. Заробкі

Хоць гэта і не тавар і не паслуга, але заробкі — галоўнае, што не павялічылася ў Беларусі пасля дэвальвацыі. Адзіны крок у гэтым накірунку — індэксацыя грошай для бюджэтнікаў. "Ажно" на 40 тысяч у месяц (не больш за $8).
 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бензін і тэхніка, малако і мяса, садавіна і гародніна, памперсы, прадметы гігіены, пральныя парашкі… — каб пералічыць усё, што падаражала за апошнія месяц-два, не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика