На выхадныя цёплы дождж, а пасвяжэе толькі на наступным тыдні. 21.by

На выхадныя цёплы дождж, а пасвяжэе толькі на наступным тыдні

10.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ўдзень фон атмасфернага ціску ў Беларусі панізіцца, таму месцамі чакаецца кароткачасовы дождж і навальніца, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава. Аднак будзе даволі цёпла — 24—30, толькі на паўднёвым захадзе Брэсцкай і паўночным усходзе Віцебскай абласцей 20—23 градусы. Сапраўды цёпла будзе і ў выхадныя. Праўда, у ноч на суботу месцамі, а ўдзень па большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ў суботу і нядзелю ўначы 11—18, удзень 22—29 градусаў. Толькі на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці ўдзень каля 30 цяпла. У пачатку наступнага тыдня стане крыху свяжэй, бо ў панядзелак у многіх раёнах Беларусі, а потым месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У панядзелак удзень 21—28, у аўторак і сераду — 21—27, а ўначы — 8—15 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўдзень фон атмасфернага ціску ў Беларусі панізіцца, таму месцамі чакаецца кароткачасовы дождж і навальніца, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика