Любячы, не выракаюцца!. 21.by

Любячы, не выракаюцца!

11.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...У адным з нумароў газеты балюча "зачапілі" словы, што "Звяздзе", маўляў, трэба шукаць сваю нішу. "Зачапілі" так, што дагэтуль не магу супакоіцца: гэта ж куды, у якую такую нішу, хочуць загнаць найстарэйшую, найшаноўнейшую беларускую газету — адзіную (са штодзённых) на роднай мове, газету-патрыётку, газету-змагарку. Бо калі знікне мова, знікне нацыя, знікне дзяржава Беларусь. Гэта ж жахліва!

Найвялікшая заслуга "Звязды" перад народам, перад гісторыяй ужо ў тым, што яна, нягледзячы ні на што, выходзіць!.. А таму перад пакаленнямі звяздоўцаў я асабіста схіляю галаву — за журналісцкае майстэрства, за апантанасць у рабоце, за любоў да людзей, з якімі ствараецца амаль кожны нумар.

У іх, гэтых нумарах, усебакова адлюстроўваецца жыццё краіны, яе насельнікаў. Выходзяць некалькі спецыяльных дадаткаў. Шмат матэрыялаў прысвечана эканоміцы і народнай гаспадарцы, працы важнейшых прадпрыемстваў, іх калектываў. Рэгулярна друкуюцца парады па медыцыне, па гаспадарцы. Шмат цікавых гістарычных матэрыялаў, даследаванняў беларускіх вучоных, якія публікуюцца ўпершыню...

Пералік накірункаў і тэм можна працягваць, але ж колькі не кажы "халва", саладзей не стане — "Звязду" трэба выпісваць і чытаць, тады будуць навідавоку яе дыяпазон, яе высакародная місія, а не ніша (слова якое брыдкае).

Можа, той, хто прапаноўваў пашукаць яе, ацэньвае газету па ўзроўні тыражу?

Дык у ім жа вінавата не рэдакцыя, і нават не чытачы. Вінаваты, па-мойму, узровень іх даходаў і наша сумнавядомае моўнае становішча: у краіне, дзе большасць насельніцтва не чуе беларускай мовы, развучылася размаўляць на ёй, чытаць і пісаць, іншага чакаць не даводзіцца. Гэта наша бяда, бяда, з якой трэба змагацца. І ў першую чаргу — чыноўнікам.

Спадзяюся, што "Звязда" і надалей будзе трымацца! Будзе працягваць сваю высакародную справу. Безумоўна ж, з падтрымкай чытачоў, людзей, якія не выракаюцца свайго — сваёй мовы, сваёй Бацькаўшчыны і сваёй газеты.

Алена Марозава, заслужаны работнік культуры Беларусі, г. Мінск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...У адным з нумароў газеты балюча "зачапілі" словы, што "Звяздзе", маўляў, трэба шукаць сваю нішу. "Зачапілі" так, што дагэтуль не магу супакоіцца: гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика