Семінарыю закрылі ў 1918-м. Адкрылі ў 2011-м
11.06.2011
—
Новости Общества
|
У Віцебску ў гістарычным цэнтры праз 93 гады пасля свайго закрыцця зноў пачала дзейнічаць духоўная семінарыя для навучэння праваслаўных святароў — другая ў нашай краіне. Семінарыя створана на базе духоўнага вучылішча. Рэктарам прызначаны архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Рашэнне аб аднаўленні ВНУ для святароў было прынята Сінодам Рускай Праваслаўнай царквы. Як расказалі "Звяздзе" ў епархіяльным упраўленні, да 1872 года семінарыя дзейнічала ў Полацку. У 1918-м, у пачатку барацьбы з рэлігіяй, дзверы семінарыі зачынілі па загадзе ўлады. Статус вышэйшай духоўнай навуковай установы праз дзесяцігоддзі атрыманы ў выніку намаганняў архіепіскапа, выкладчыкаў духоўнага вучылішча. Сярод выкладчыкаў ёсць доктар гістарычных навук, кандыдаты багаслоўя. Бібліятэчны фонд семінарыі налічвае каля 14 тысяч выданняў, ёсць інтэрнат, спартыўная зала свае пякарня, майстэрні. Існуе таксама і завочная, і вячэрняя форма навучання. У гонар аднаўлення семінарыі ў таксама адбудаваным храме — Свята-Успенскім кафедральным саборы — адбыўся малебен. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску ў гістарычным цэнтры праз 93 гады пасля свайго закрыцця зноў пачала дзейнічаць духоўная семінарыя для навучэння праваслаўных святароў — другая ў нашай... |
|