Агуркоў хопіць і самім, і на экспарт
11.06.2011
—
Новости Общества
|
У краіне працягваецца актыўная нарыхтоўка агуркоў ад насельніцтва: штодня ў гэтай сферы занятыя каля 40 аўтамашын прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі, паведамілі рэдакцыі ў Белкаапсаюзе. Ужо закуплена 2,4 тысячы тон, у тым ліку ад насельніцтва 680 тон, што на 35 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічнай датай мінулага года. Агуркі закупліваюцца пераважна ў Столінскім, Пінскім, Кобрынскім, Шклоўскім раёнах. У сувязі з вялікім ураджаем агуркоў і павышаным попытам на іх у расійскіх рэгіёнах з-за забароны ўвозу гародніны з ЕС прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі актывізавалі пастаўку агуркоў на экспарт у Расійскую Федэрацыю. У прыватнасці, туды ўжо прададзена першая партыя ў колькасці 20 тон, зараз рыхтуецца да адпраўкі наступная партыя. Таксама ад насельніцтва закуплена 2,3 тысячы тон ранняй свежай белакачаннай капусты. Паводле слоў спецыялістаў, у сёлетнім нарыхтоўчым сезоне закупка ранняй капусты айчыннай вытворчасці пачалася значна раней, чым у папярэднія гады, таму ў спажыўцоў зараз няма праблем з набыццём гэтага віду вітаміннай прадукцыі. Прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі таксама пастаўляюць на ўнутраны рынак бульбу і сталовую гародніну мінулага ўраджаю. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краіне працягваецца актыўная нарыхтоўка агуркоў ад насельніцтва: штодня ў гэтай сферы занятыя каля 40 аўтамашын прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі,... |
|