Добрыя лапы — у добрыя рукі. 21.by

Добрыя лапы — у добрыя рукі

11.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля трох дзясяткаў катоў і сабак знайшлі сабе новых гаспадароў на акцыі "Быць дабру", якую правяла ў Бабруйску грамадская арганізацыя па ахове жывёл "Дабрачыннасць".

Вулічным катам і сабакам, якія трапілі ў месца часовага знаходжання для бяздомных жывёл, праз некалькі дзён пагражала ўсыпленне. Многім з ім далі прытулак і, лічы, новае жыццё бабруйчане. Людзі засталіся неабыякавымі да лёсу братоў меншых. "Яны ўсе цудоўныя: хатнія альбо бяздомныя, усе хочуць любові, ласкі і клопату," — казалі шчаслівыя гаспадары катоў і сабак, якіх яны прыдбалі на акцыі ў гарадскім парку.

Гэтай акцыяй, дарэчы, актывісты "Дабрачыннасці" адзначылі двухгоддзе сваёй арганізацыі, якая абараняе жывёл. Не, яны не паліваюць фарбай натуральныя футры на модніцах, як на Захадзе. Іх праца ў Бабруйску больш празаічная: яны забіраюць бяздомных жывёл з вуліц і з месцаў часовага ўтрымання камунальных службаў, за свае сродкі лечаць і кормяць іх, а потым імкнуцца знайсці катам і сабакам бяспечны прытулак і новых гаспадароў.

За два гады "Дабрачыннасці" ўдалося прыстроіць каля паўтысячы жывёл, як паведаміла лідар арганізацыі Вольга Азаронак. Амаль усіх катоў і сабак, якіх прывезлі на акцыю ў гарадскі парк, разабралі, а тыя, што засталіся, будуць браць удзел у новай, ужо запланаванай, дабрачыннай акцыі па прыцягненні ўвагі да бяздомных жывёл.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля трох дзясяткаў катоў і сабак знайшлі сабе новых гаспадароў на акцыі "Быць дабру", якую правяла ў Бабруйску грамадская арганізацыя па ахове жывёл...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика