Памёр дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі
11.06.2011 18:12
—
Новости Общества
|
11 чэрвеня памёр 38-гадовы палітолаг Віталь Сіліцкі.
Сіліцкі нейкі час лекаваўся ў клініцы ў Бельгіі. Пасля таго як стан здароўя стаў імкліва горшаць, прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь. Апошнія дні ён рэдка прыходзіў у прытомнасць. За некалькі гадзін да адыходу яго чарговы раз наведаў праваслаўны беларускамоўны святар. Віталь Сіліцкі быў дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Яго звалі “голасам незалежнай Беларусі, які гучаў з самых высокіх трыбун”. У Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў яго зменяць Дзяніс Мельянцоў і Аляксей Пікулік. Інфармацыйная кампанія БелаПАН і інтэрнэт-газета Naviny.by выказваюць свае спачуванні родным і блізкім Віталя Сіліцкага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 чэрвеня памёр 38-гадовы палітолаг Віталь Сіліцкі. |
|