ВУП Беларусі за студзень—май узрос на 12,5 працэнта. 21.by

ВУП Беларусі за студзень—май узрос на 12,5 працэнта

14.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень—май 2011 года ў супастаўных цэнах узрос і склаў 112,5 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Пры гэтым у сферы вытворчасці рост ВУП склаў 113 працэнтаў, у сферы паслуг — 111,1 працэнта. Гэта дынаміка вышэйшая за гадавыя прагнозныя паказчыкі. У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2011 годзе рост ВУП павінен скласці да ўзроўню 2010 года 109-110 працэнтаў.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі за пяць месяцаў узрасла на 12,5 працэнта і склала Br90 трлн (гадавы прагноз росту — на 9-9,5 працэнта). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 12,7 працэнта, што ўваходзіць у межы гадавога прагнознага паказчыка — 12-13 працэнтаў.

Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал у студзені—маі гэтага года склаў 131 працэнт да аналагічнага ўзроўню мінулага года пры гадавым прагнозе 116-117 працэнтаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень—май 2011 года ў супастаўных цэнах узрос і склаў 112,5 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика