Процветания и экономической независимости желают украинцы народу Беларуси. 21.by

Процветания и экономической независимости желают украинцы народу Беларуси

01.07.2011 17:25 — Новости Общества | БелТА  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: БелТА

Бабруйчанка Юля: "Каб шэф мяне не згвалцiў, я скокнула з акна" Пiцерскi начальнiк 20-гадовай Юлi Паповай паспрабаваў абняславiць нашу дзяўчыну i патрапiў за краты

Уся Расiя даведалася пра адвагу 20-гадовай дзяўчыны з беларускага Бабруйска. Юля Папова вучыцца i працуе ў Санкт-Пецярбургу. У мiнулым красавiку, ратуючыся ад гвалту свайго начальнiка, Лернiка Т., яна выскачыла з акна другога паверха яго кватэры. Юля атрымала моцнае страсенне мозгу, пералом галёнкi ў некалькiх месцах, пашкоджанне пазваночнiка. Хаваючыся ад помсты начальнiка, бацькi перавезлi Юлю ў Беларусь.

Днямi карэспандэнт "Звязды" адшукаў сям'ю Паповых.

— Яго нарэшце арыштавалi, — адрапартавала Надзея Папова, мама Юлi. — А больш вам нiчога сказаць не магу. Пагаварыце з дачкой.

Самой Юлi аповед пра страшнае здарэнне даўся цяжка:

— Не хачу зноў пра гэта гаварыць. Ужо надакучыла!

Высветлiлася, што 20-гадовая Юля патрапiла ў такую дэтэктыўную гiсторыю, што i масцiтым пiсьменнiкам не прыдумаць. Наша прыгажуня вучыцца на юрфаку галоўнага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Пецярбурга. Гэтай вясной яна прыладзiлася на працу ў адно з расiйскiх ахоўных агенцтваў. Але не паспела папрацаваць i тыдзень. Пасля карпаратыўнай гулянкi яе начальнiк-армянiн настаяў: "Давай падвязу цябе ў твой студэнцкi iнтэрнат, сам жыву побач". Юля пагадзiлася.

— Ён спынiўся каля свайго дома, я выйшла з машыны, — кажа Юля афiцыйным, мiлiцэйскiм тонам, — я паспрабавала развiтацца i пайсцi ў бок iнтэрната, але начальнiк схапiў мяне за руку i зацягнуў у свой пад'езд. Так я патрапiла ў яго кватэру. Думала, ён жартуе i гэтым усё абыдзецца. Да гэтага на працы начальнiк расказваў, што ён прыстойны чалавек, мецэнат многiх цэркваў у горадзе. Ведае многiх у вертыкалi ўлады, у праваахоўных органах. Але ў кватэры начальнiк раскрыў сваю страшную сутнасць.

На першы погляд, гiсторыя Юлi можа выклiкаць сумневы. Але ў гарадской пракуратуры Пецярбурга, дзе вядзецца следства па гэтай справе, ужо высветлiлi, што беларуска кажа праўду.

— У кватэры ён пачаў зрываць з мяне вопратку, бiць кулаком па твары, — працягвае Юля аповед пра падзеi самага жахлiвага вечара ў сваiм жыццi. — Ён хацеў згвалцiць мяне, але я не давалася. Ён дастаў нейкую шаблю з-пад ложка i сказаў, што заб'е мяне i выкiне з акна, калi я яму не аддамся. Саблю ён дэманстраваў некалькi разоў. І я прыняла рашэнне скокнуць з акна... Скокнула i пачала прасiць аб дапамозе. Па вулiцы iшлi дзяўчаткi, яны выклiкалi "хуткую"... Каля тыдня я была ў цяжкiм стане, ляжала ў Пакроўскай бальнiцы. Потым да мяне прыйшлi нейкiя людзi, назвалiся аператыўнiкамi. Яны казалi, што на мяне ўжо падрыхтаваны праект справы па артыкуле 161 расiйскага Крымiнальнага кодэкса (рабаванне). Казалi, што начальнiк напiсаў на мяне заяву, маўляў, я скрала ў яго нейкi залаты медальён, а потым выскачыла з акна. Як я пасля даведалася, тая крымiнальная справа была потым закрытая. А калi ў Пецярбург прыехаў мой бацька, ён завёз ужо маю заяву ў гарадскую пракуратуру.

На следчага па асаблiва важных справах Пятра Пятрова "сувязi" Лернiка Т. не паўплывалi. Была заведзена крымiнальная справа па артыкуле 131 частка 2 пункт В расiйскага Крымiнальнага кодэкса (спроба згвалтавання з пагрозай забойства). Праўда, Васiлявостраўскi раённы суд Пецярбурга дазволiў арыштаваць Т. толькi пасля трэцяга звароту следчага Пятра Пятрова. Справу перададуць у суд ужо праз некалькi тыдняў.

Трэба сказаць, што пра гiсторыю Юлi Паповай напiсалi многiя расiйскiя газеты. Сюжэт пра бабруйчанку паказаў "Першы канал" расiйскага тэлебачання. I хоць следства па справе яшчэ не скончана, наўрад цi пасля такога рэзанансу галоўны фiгурант справы пазбегне пакарання.

— Я ж пакуль не магу адважыцца паехаць у Пецярбург, баюся помсты, — прызнаецца Юля Папова. — Але восенню павiнна буду здаць экзамены i залiкi летняй сесii, прыехаць у Расiю ў любым разе давядзецца. Спадзяюся, што ўсё самае страшнае ўжо адбылося.

Па словах медыкаў, iмплантант у пазваночнiку Юлi Паповай застанецца на ўсё жыццё. Iмплантант у зламанай галёнцы прыбяруць праз некалькi гадоў. Юля ўжо ходзiць па сваёй кватэры i робiць самастойныя прагулкi на дварэ.

"Звязда" будзе сачыць за падрабязнасцямi гучнай крымiнальнай справы. А табе, Юля, мы жадаем цалкам паправiцца.

Яўген Валошын.   На здымку: 18 мая 2009 года. Юля Папова ляжыць у бальнiцы ўжо больш за месяц. Фота Аляксандра Ярмакова.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Много теплых слов в канун национального праздника с пожеланиями счастья, добра и процветания белорусскому народу адресовал Леонид Кучма, президентская...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика