Вясковая выдатніца з Дзятлаўшчыны
02.07.2011
—
Новости Общества
|
Абітурыент-2011 Першую радасную вестку атрымала сям'я Ігнацікаў з вёскі Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Іх дачка Вікторыя, якая сёлета скончыла мясцовую сярэднюю школу, на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове атрымала 100 балаў.
Сама Вікторыя прызналася, што сёлета хоча паступаць у Белдзяржуніверсітэт на факультэт міжнародных зносін. "Хачу быць перакладчыцай, вельмі люблю англійскую мову. У школе гэта быў мой любімы прадмет. А яшчэ люблю чытаць нашых беларускіх класікаў Янку Купалу, Якуба Коласа і Уладзіміра Караткевіча", — сказала Вікторыя Ігнацік. — А хто цябе навучыў роднай мове, што ты так паспяхова здала ЦТ? — Настаўніцы роднай мовы Наталля Іванаўна Саско і Вера Барысаўна Гародка. Я ім вельмі ўдзячна за дапамогу. — Вікторыя, а хто ў цябе бацькі, кім яны працуюць? — Мама па стане здароўя не працуе нідзе, а тата працуе санітарам у Казлоўшчынскім доме-інтэрнаце. Старэйшая сястра вучыцца ў каледжы ў Гродне. Вось такая наша сям'я. — Хто з выпускнікоў вашай школы сёлета яшчэ атрымаў залаты медаль? — Летась ніхто, а вось сёлета залаты медаль атрымала я і Карына Юрчык. Вучыцца было нялёгка, але экзамены і тэсты ўжо за плячыма. Таму я чакаю вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання па іншых прадметах і мару стаць студэнткай. Хоць вельмі сумую па школе. Сяргей ЧЫГРЫН. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першую радасную вестку атрымала сям'я Ігнацікаў з вёскі Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Іх дачка Вікторыя, якая сёлета скончыла мясцовую сярэднюю школу, на... |
|