"Прастытуткі Мінска" карыстальнікаў інтэрнэту цікавяць больш, чым "вакансіі ў Мінску"?. 21.by

"Прастытуткі Мінска" карыстальнікаў інтэрнэту цікавяць больш, чым "вакансіі ў Мінску"?

06.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ну і ну!

Кампанія Яндэкс правяла вынікі пошукавых запытаў са словам "Мінск" за вясну 2011 года: прынамсі, карыстальнікі з Мінска пішуць назву свайго горада ў 4,7% пошукавых запытаў — гэта больш за 40 тысяч запытаў са словам "Мінск" кожны дзень.

На першым месцы па папулярнасці знаходзіцца запыт "надвор'е ў Мінску", на другім — "праца ў Мінску", на трэцім — "карта Мінска". Таксама мінчане спрабуюць праз Яндэкс адшукаць сайт мінскага аўтарынка "Аўтамалінаўка", расклад аўтобусаў, курсы валют і гэтак далей. Цікава, што на восьмым месцы па папулярнасці ідзе запыт "прастытуткі Мінска", які абыходзіць такія запыты, як "вакансіі ў Мінску" і "купіць аўто ў Мінску".

Дарэчы, запыты з назвай свайго горада плюс словы "надвор'е", "праца" і "карта" з'яўляюцца тыповымі для ўсіх гарадоў, адзначана ў даследаванні аналітычнай групы дэпартамента маркетынгу кампаніі Яндэкс. Амаль паўсюль у дваццатку самых папулярных запытаў трапляюць і газеты з аб'явамі, кінатэатры, нерухомасць, спартыўныя клубы, камп'ютарныя крамы, гандлёва-забаўляльныя цэнтры, аўтамабільныя арганізацыі і буйныя СМІ. Але пры гэтым кожны горад мае і свае спецыфічныя запыты: напрыклад, жыхары Пермі часта шукаюць у Яндэксе "да ўрача Перм", бо там у горадзе працуе эксперыментальны праект "Электронная рэгістратура". Што тычыцца Мінска, то тут таксама ёсць запыты, якія не прысутнічаюць у ТОП-20 іншых гарадоў — гэта расклад аўтобусаў, курсы валют, сайт аўтарынка "Аўтамалінаўка", газета "Аўтабізнэс", інфармацыя пра набыццё аўтамабіляў, мабільных тэлефонаў і пра арэнду жылля.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанія Яндэкс правяла вынікі пошукавых запытаў са словам "Мінск" за вясну 2011 года: прынамсі, карыстальнікі з Мінска пішуць назву свайго горада ў 4,7%...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика