Мапеды — без дакументаў
09.07.2011
—
Новости Общества
|
Да 1 жніўня мапеды ў ДАІ рэгіструюць нават пры поўнай адсутнасці дакументаў на двухколавую тэхніку. Спрошчаны парадак рэгістрацыі мапедаў, згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2011 года № 443, будзе дзейнічаць да 1 жніўня 2011 года. Як паведаміла старшы інспектар па асобых даручэннях упраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык, да гэтай даты дазваляецца рэгістраваць у Дзяржаўтаінспекцыі любы мапед, які мае ідэнтыфікацыйны нумар, пры поўнай адсутнасці дакументаў на яго. Пры адсутнасці дакументаў, якія вызначаюць правы, і/або дакументаў, выдадзеных мытнымі органамі, якія забараняюць зняцце мапеда з уліку на працягу трох гадоў, каб выключыць перадумовы да ўчынення крадзяжоў і згонаў гэтых транспартных сродкаў. Пры наяўнасці мытных дакументаў на мапеды, якія пацвярджаюць іх увоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, абмежаванні на зняцце з уліку накладацца не будуць. — Пры гэтым самаробкі на ўлік у ДАІ не ставяцца. Кожны транспартны сродак аглядаецца. Супрацоўнікі правяраюць наяўнасць нумара завода-вытворцы і заводскай мадэльнай шыльдачкі (наклейкі) — гэта значыць ідэнтыфікуюць транспартны сродак. Пасля 1 жніўня 2011 года рэгістрацыя мапедаў будзе ажыццяўляцца на агульных падставах пры выдачы поўнага пакета дакументаў, вызначанага заканадаўствам, — адзначыла Г. Банадык. Ігар ГОЛАД, "Мінск—Навіны". "Мінск—Навіны".Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 1 жніўня мапеды ў ДАІ рэгіструюць нават пры поўнай адсутнасці дакументаў на двухколавую тэхніку. Спрошчаны парадак рэгістрацыі мапедаў, згодна з пастановай...
|
|