Сітуацыя на валютным рынку выраўноўваецца
09.07.2011
—
Новости Общества
|
Маніторынг сітуацыі на валютным рынку сведчыць аб спыненні развіцця на ўсіх яго сегментах негатыўных тэндэнцый, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка. Нацбанк сумесна з урадам працягвае прымаць захады, накіраваныя на стабілізацыю сітуацыі і ўзнаўленне канвертавальнасці нацыянальнай валюты ў поўным аб'ёме. У пачатку 2011 года адзначаўся нязначны попыт на валюту з боку насельніцтва. Аднак у сакавіку павелічэнне попыту на замежную валюту было справакавана дэвальвацыйнымі засцярогамі. Пэўным чынам на сітуацыю паўплываў значны адток валюты на пакупку аўтамабіляў і іншай тэхнікі за мяжой. Праз гэта чысты попыт на валюту ў сакавіку вырас у некалькі разоў у параўнанні з іншымі месяцамі і склаў 768,1 млн долараў ЗША ў эквіваленце. З мэтай захавання золатавалютных рэзерваў Нацбанк прыпыніў інтэрвенцыі на наяўным валютным рынку. Аднак за 6 месяцаў 2011 года насельніцтву банкі прадалі 3331,5 млн долараў ЗША, што на 12,6 працэнта больш за аналагічны перыяд 2010 года. Улічваючы сітуацыю, Нацбанк і "Беларусбанк" вырашылі прадаваць замежную валюту на сацыяльна значныя мэты (лячэнне, аплата навучання і пражывання студэнтаў, выезд у сувязі з хваробай або смерцю сваякоў і інш.): за май-чэрвень гэта каля 2547 тыс. долараў ЗША. У той жа час у шэрагу банкаў з пачатку мая склалася станоўчае сальда па аперацыях куплі-продажу валюты насельніцтвам. Гэта звязана з тым, што "Беларусбанк" мае права не прадаваць замежную валюту ў абменных пунктах, якія знаходзяцца на мяжы, а таксама з правядзеннем фізічнымі асобамі за мяжой аперацый з банкаўскімі карткамі, намініраванымі ў беларускіх рублях, і залікам банкамі беларускіх рублёў, накіраваных фізічнымі асобамі на пагашэнне валютных крэдытаў. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маніторынг сітуацыі на валютным рынку сведчыць аб спыненні развіцця на ўсіх яго сегментах негатыўных тэндэнцый, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка....
|
|