Фестываль у фестывалі. 21.by

Фестываль у фестывалі

09.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Фестываль у фестывалі.

Учора быў дадзены старт XX Міжнароднаму фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Па традыцыі ў афіцыйным адкрыцці фестывалю прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Нядзіва, што дзяржава ўдзяляе віцебскаму святу такую ўвагу. Тое, што “Славянскі базар” за дваццаць гадоў стаў сапраўдным брэндам Беларусі, ні для каго не сакрэт. Па гэтаму брэнду пазнаюць нашу краіну. Дзякуючы яму нашу краіну паважаюць. І, думаецца, крыху зайздросцяць нам. У 90-х, калі фестываль толькі-толькі зараджаўся, за права яго правядзення змагаліся ўсе славянскія народы. Пашчасціла Беларусі. З тых часоў штогод наша краіна збірае на сваёй зямлі прадстаўнікоў усё большай колькасці краін, аб'ядноўваючы іх любоўю да песні, музыкі, мастацтва...

Сёлета ў фестываля з’явілася новая разыначка, якая дапаможа згуртаваць яшчэ больш людзей. У рамках “Славянскага базара ў Віцебску” ўпершыню пройдзе фестываль мастацтваў беларусаў свету. Да гэтага свята мы ішлі не адзін год. Каля 240 прадстаўнікоў беларускіх дыяспар з 12 краін прыехалі на гістарычную радзіму, каб падзяліцца сваімі культурнымі дасягненнямі, абмеркаваць праблемы беларусаў за мяжой і магчымасці супрацоўніцтва з роднай краінай.— Гэтым фестывалем мы мяркуем падтрымаць дзейнасць беларускіх нацыянальных культурных аб’яднанняў у замежжы, адкрыць багацце і разнастайнасць іх жыцця, — лічыць намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. — Нам вельмі важна, каб беларусы, якія жывуць у замежных краінах, захоўвалі сваю беларускасць, сваю мову, свае гістарычныя традыцыі і шырока прадстаўлялі Беларусь у свеце, фарміравалі пазітыўны імідж нашай краіны.Афіцыйнае адкрыццё фестывалю мастацтваў беларусаў свету і гала-канцэрт мастацкай сама-дзейнасці адбудуцца сёння ў Віцебску.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню “Славянскi базар у Вiцебску” згуртоўвае беларусаў свету.  
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика