"Наша ніва" атрымала новае папярэджанне Міністэрства інфармацыі. 21.by

"Наша ніва" атрымала новае папярэджанне Міністэрства інфармацыі

09.07.2011 11:32 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Наша ніва" атрымала новае папярэджанне Міністэрства інфармацыі

Прэс-служба БАЖ
Напярэдадні пачатку працэсу аб ліквідацыі газэты "Наша Ніва" атрымала новае папярэджанне. 8 ліпеня яго кур’ерам даставілі ў рэдакцыю пасьля 17:00, а затым яшчэ даслалі факсам з Міністэрства інфармацыі, паведамляе nn.by.

Падставай для гэтага сталася адсутнасьць падпіснога індэксу ў нумары "Нашай нівы" ад 1 чэрвеня 2011 году, што парушае артыкул 22 Закону аб СМІ.

Паводле цяперашняга беларускага заканадаўства ў галіне СМІ, нават такая фармальная прычэпка можа пацягнуць за сабой закрыцьцё выданьня. Гэтак, газэту "Згода" ліквідавалі за тое, што ў выходных зьвестках не было пазначана поўнае імя галоўнага рэдактара. Падобнага характару прэтэнзіі выклікалі рэпрэсіўныя меры супраць часопіса "ARCHE", газэты "Салідарнасць".

Тым часам, 12 ліпеня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе адновіцца разгляд справы пра закрыцьцё газэты "Наша Ніва". 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні пачатку працэсу аб ліквідацыі газэты "Наша Ніва" атрымала новае папярэджанне. 8 ліпеня яго кур’ерам даставілі ў рэдакцыю пасьля 17:00, а затым яшчэ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика