Барыс Грызлоў: "Славянскi базар у Вiцебску" выйшаў за рамкi славянскай культуры i стаў iнтэрнацыянальным". 21.by

Барыс Грызлоў: "Славянскi базар у Вiцебску" выйшаў за рамкi славянскай культуры i стаў iнтэрнацыянальным"

12.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" выйшаў за рамкi славянскай культуры i стаў iнтэрнацыянальным, сказана ў прывiтаннi старшынi Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii, старшынi Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расiйскай Федэрацыi Барыса Грызлова ХХ Мiжнароднаму фестывалю мастацтваў, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленнi iдэалагiчнай работы Вiцебскага аблвыканкама.

На працягу дваццацi гадоў фестываль займае пачэснае месца ў сэрцах тых, хто даражыць спадчынай славянскай культуры, падзяляе iдэi яднання народаў i гуманiзму. Дэпутаты Парламенцкага сходу ўдзяляюць асаблiвую ўвагу захаванню i развiццю адзiнай культурнай прасторы Расii i Беларусi. Агульныя культуры i гiсторыя нашых народаў з'яўляюцца залогам паспяховага будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы, гаворыцца ў прывiтаннi.

"Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" ўжо даўно выйшаў за рамкi толькi славянскай культуры i стаў iнтэрнацыянальным, ператварыўшыся ў прэстыжную пляцоўку для таленавiтых выканаўцаў, якiя прадстаўляюць розныя культуры", — адзначана ў вiншаваннi Барыса Грызлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" выйшаў за рамкi славянскай культуры i стаў iнтэрнацыянальным, сказана ў прывiтаннi старшынi...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика