Вішня
12.07.2011
—
Новости Общества
|
Вішня ў народнай творчасці ўсходніх славян заўсёды сімвалізавала прыгажосць дзяўчыны або жанчыну, жаночы лёс, цнатлівасць, юнацкае каханне. У хрысціянстве вішня стала сімвалам дабрыні, добрых пачынанняў і спраў, часам на абразах Ісус Хрыстос трымае ў руках галінкі ці ягады вішні. На дзявяты дзень пасля нараджэння дзіцяці, перад тым, як пайсці з хаты парадзіхі, бабка-павітуха выконвала абрад першага рытуальнага купання. Ваду, у якой купалі дзяўчынку, абавязкова вылівалі пад вішню, каб малая стала такой жа стройнай і прыгожай, абавязкова выйшла замуж. Часцей за ўсё менавіта галінкі вішні дзяўчаты выкарыстоўвалі ў варожбах. На Беларусі, ва Украіне і Расіі вядомы звычай адразаць галінкі вішні (чарэшні) у дні святых Андрэя, Кацярыны, Варвары і ставіць іх у вільготны пясок ці суглінак. Калі яны пачыналі квітнець напярэдадні Раства Хрыстовага ці Новага года, гэта прадказвала дзяўчыне хуткае вяселле, а іншым дамачадцам шчаслівы, удалы, ураджайны год. Калі ж галінкі не ажывалі, гэта было дрэнным знакам. Аднак у некаторых рэгіёнах такія дзеянні лічыліся вялікім грахом, таму што нельга было прымушаць дрэўца цвісці насуперак прыродзе. Калі вішня ў садзе цвіла двойчы на год — вясной і ўвосень — гэта прадказвала смерць кагосьці са сваякоў. Было заўважана, што тое дрэва, якое будзе квітнець двойчы на год, высахне. У народнай медыцыне вішня — скарбніца вітамінаў, сок вішнёвых ягад выкарыстоўвалі ад жаўтухі, як супакаяльны сродак, адвар сушаных ягад — пры захворваннях страўніка, ад малакроўя і цяжкага пахмелля, лісце вішні ў якасці кампрэса выкарыстоўвалі ад галаўнога болю. Па стане лісця на вішні меркавалі пра будучую зіму: пакуль лісце на дрэве, колькі б снегу ні было — усё роўна растане. Аксана Катовіч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вішня ў народнай творчасці ўсходніх славян заўсёды сімвалізавала прыгажосць дзяўчыны або жанчыну, жаночы лёс, цнатлівасць, юнацкае каханне. У хрысціянстве вішня...
|
|