"Хачу здаваць кватэру. Дорага. Як потым плаціць падаходны падатак?". 21.by

"Хачу здаваць кватэру. Дорага. Як потым плаціць падаходны падатак?"

12.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рэдакцыю з пытаннем патэлефанаваў мінчанін. Распавёў, што пасля павелічэння сям'і набыў другую па ліку кватэру, куды і пераехаў. Папярэднюю двухпакаёўку як звычайная фізічная асоба хацеў бы здаваць у наём. Зрабіць там дарагі рамонт, заўважыў ён, і браць адпаведную вялікую плату. Наколькі вялікую, суразмоўца не стаў удакладняць. Затое папрасіў дапамагчы знайсці адказ на пытанне: якім чынам — па якіх стаўках ці фіксаваных сумах — ён павінен будзе плаціць падаходны падатак за здачу жылля іншым фізічным асобам?

Каб дапамагчы чалавеку, рэдакцыя мусіла звярнуцца па дапамогу ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па г. Мінску. Вось што там нам паведамілі.

Падаткаабкладанне даходаў, атрыманых фізічнай асобай ад іншай фізічнай асобы, што не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, ад здачы ў арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых памяшканняў, рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2006 года № 497 "Аб аплаце падаходнага падатку ў фіксаваных сумах", са змяненнямі і дапаўненнямі (далей — Указ).

Згодна з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа, даходы фізічных асоб, што не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, атрыманыя ад здачы іншым фізічным асобам у арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых і (ці) нежылых памяшканняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у памеры, што не перавышае 500 базавых велічынь у падатковым перыядзе, вызначаных на дату фактычнага атрымання даходу, абкладаюцца падаходным падаткам у фіксаваных сумах, межы якіх вызначаны Указам, а канкрэтны памер у пэўным населеным пункце ўстанаўліваецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады.

Так, памер фіксаваных сум падаходнага падатку з даходаў, атрыманых фізічнымі асобамі, што не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ад здачы іншым фізічным асобам у наём жылых памяшканняў, размешчаных у горадзе Мінску, вызначаны рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 25 верасня 2006 года № 259 "Аб вызначэнні памеру фіксаваных сум падаходнага падатку з даходаў, атрыманых ад здачы ў арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых і нежылых памяшканняў" у залежнасці ад размяшчэння жылога памяшкання ў канкрэтнай эканоміка-планіровачнай зоне.

За кожны здадзены пакой, згодна з вышэйназваным рашэннем, вызначаны наступныя фіксаваныя сумы падаходнага падатку у базавых велічынях у месяц (зараз адна базавая велічыня складае 35 000 рублёў): першая эканоміка-планіровачная зона — 2; другая эканоміка-планіровачная зона — 1,5; трэцяя, чацвёртая, пятая эканоміка-планіровачныя зоны — 1.

Да пачатку атрымання даходаў ад здачы жылля ў наём жылога памяшкання іншай фізічнай асобе фізічная асоба павінна заключыць дагавор найму (паднайму) жылога памяшкання. Пасля заключэння дагавору найму (паднайму) жылога памяшкання фізічная асоба, якая здае гэтае памяшканне ў наём, абавязаная да вызначанага ў дагаворы найму (паднайму) тэрміну фактычнага прадастаўлення такога памяшкання ў наём (паднаём) зарэгістраваць дагавор у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе ці (для дагавораў паднайму жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду) у арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду.

Фізічныя асобы абавязаны самастойна вылічыць, а таксама своечасова і ў поўным аб'ёме заплаціць у бюджэт падаходны падатак у фіксаваных сумах у памерах, вызначаных абласнымі і Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў, на тэрыторыі якога знаходзяцца жылыя і (ці) нежылыя памяшканні, што здаюцца ў наём, адным з наступных спосабаў на выбар плацельшчыка: або за ўвесь падатковы перыяд (каляндарны год), або за кожны месяц каляндарнага года (памесячна).

Звяртаем увагу, што дзеянне Указа не распаўсюджваецца на выпадкі здачы ў наём (паднаём) жылых памяшканняў па заключаных у каляндарным годзе двух і больш дагаворах, працягласць кожнага з якіх не перавышае 15 дзён.

Пры атрыманні фізічнай асобай у падатковым перыядзе даходаў ад здачы ў наём жылых памяшканняў, што знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у памеры больш за 500 базавых велічынь, такія даходы падлягаюць падаткаабкладанню падаходным падаткам па стаўцы 12 працэнтаў па заканчэнні падатковага перыяду (каляндарнага года) на падставе падатковай дэкларацыі (разліку), якія падае фізічная асоба — плацельшчык падаходнага падатку — па месцы яго пастаноўкі на ўлік (месцы жыхарства).

Больш падрабязную інфармацыю фізічная асоба можа атрымаць, звярнуўшыся ў падатковы орган, размешчаны па месцы яго рэгістрацыі або знаходжання памяшкання, якое здаецца.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю з пытаннем патэлефанаваў мінчанін. Распавёў, што пасля павелічэння сям'і набыў другую па ліку кватэру, куды і пераехаў. Папярэднюю двухпакаёўку як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика