5 спосабаў падзаробкаў
12.07.2011
—
Новости Общества
|
Калі вы лічыце, што вам патрэбны дадатковы заробак, ці ніяк не можаце знайсці хоць якую-небудзь працу, калі ласка, прачытайце гэты матэрыял да канца. Прапануем вам некалькі варыянтаў для падтрымкі фінансавага становішча. Падаруй людзям свята Вам ніколі не хацелася стаць Дзедам Марозам або Снягуркай? Мабыць, блазнам ці чараўніком? Не думайце, што на розных святах і карпаратывах выступаюць толькі прафесійныя акцёры. Кожны, у каго ёсць жаданне, можа прыдумаць сваю асабістую праграму для імпрэзы, зрабіць ці ўзяць напракат касцюмы, запасціся патрэбным рэквізітам — і пайсці зарабляць ад 100 тыс. рублёў за гадзіну працы. А кліентаў можна шукаць праз знаёмых ці праз аб'явы ў інтэрнэце. Пайшлі на атракцыёны! Улетку звычайна не хапае работнікаў для абслугоўвання атракцыёнаў у парках. А падзарабіць тут могуць нават школьнікі. Плаціць вам будуць прыкладна 500 тыс. рублёў. Да таго ж самі вы зможаце катацца цалкам бясплатна, а значыць калі-нікалі добра пазабаўляецеся са сваімі сябрамі. Каго тут застрахаваць? Страхавыя кампаніі будуць вельмі рады вас бачыць. Асабліва калі вы амбіцыйны і працавіты. Да таго ж страхавому агенту неабходна быць камунікабельным і мець шмат кантактаў. Думаю, вам спадабаецца свабодны графік працы і заробак ад 100 долараў. А калі пашчасціць, то гэтая практыка стане для вас прыступкай да далейшай кар'еры ў кампаніі. Статую замаўлялі? Вы можаце вельмі доўга стаяць нерухома? Калі так, то для вас ёсць прапанова: папрацаваць натуршчыкам для студэнтаў мастацкіх факультэтаў. Шмат не заробіце (1-2 долары за акадэмічную гадзіну), але ж, згадзіцеся, цікава. Дарэчы, людзі сюды патрэбны розныя: неабавязкова мець мадэльную знешнасць. А я і дома папрацую... Інтэрнэт запоўнены аб'явамі з прапановамі розных відаў "хатніх" падзаробкаў. Часцей за ўсё гэта праца для балбатлівых — "на тэлефоне". Вы будзеце прапаноўваць нейкую прадукцыю ці адказваць на пытанні кліентаў, ці яшчэ што. Заробак будзе складаць каля 500 тыс. рублёў, а можа, і больш. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі вы лічыце, што вам патрэбны дадатковы заробак, ці ніяк не можаце знайсці хоць якую-небудзь працу, калі ласка, прачытайце гэты матэрыял да канца. Прапануем вам...
|
|