Уключаем інтэлект
12.07.2011
—
Новости Общества
|
![]() Намеснік дырэктара абласнога аграрна-вытворчага прафесійнага ліцэя Драгічына па вучэбнай рабоце Васіль Нагурны ўжо чацвёрты год запар узначальвае Драгічынскую раённую арганізацыю РГА “Белая Русь”. Зараз у ёй 45 пярвічак, у склад якіх уваходзіць 604 чалавекі (больш за 60 працэнтаў — педагогі). Па мерках вобласці, гэта сярэдняя колькасць. Аднак усё больш знаходзіцца ахвотнікаў увайсці ў грамадскую арганізацыю. — Адзін з прыярытэтаў нашай дзейнасці — падтрымка моладзі як найменш абароненай катэгорыі насельніцтва. Агульнавядома, што менавіта за моладдзю — наша будучыня, таму мы даём ёй магчымасць раскрыць свой інтэлектуальны і творчы патэнцыял, заахвочваем маладых да ўдзелу ў розных мерапрыемствах і конкурсах. Такім чынам мы рыхтуем маладых людзей, якія становяцца сапраўднымі асобамі, — падкрэслівае Васіль Васільевіч.Гэта не проста словы. Пад эгідай Драгічынскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” праводзяцца ўсе значныя мерапрыемствы раёна. Актывісты драгічынскай “Белай Русі” сталі аднымі з першых у краіне, хто пералічыў грошы ў банк пасля тэракта ў мінскім метро. Яны таксама падарылі мясцовым інвалідам па зроку электронна-гукавы танометр для вымярэння ціску, Антопальскаму дзіцячаму саду — мэблю для пакояў, дзе займаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі з асаблівасцямі развіцця, а мясцоваму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва — спартыўныя маты і чайны посуд.Акрамя таго, устаноўлена спецыяльная стыпендыя, якая штогод уручаецца драгічынскай “Белай Руссю” мясцовым талентам. Яе першай уладальніцай стала Ганна Бародзіч — прызёр рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па нямецкай мове. Справа ў тым, што ў школе дзяўчына вывучала англійскую, нямецкай мовай яна авалодала самастойна. Уручаюцца і спецыяльныя прызы школьнікам-выдатнікам, арганізуюцца экскурсіі ў славутыя мясціны Беларусі.Цікава, што Васіль Нагурны асабіста дапамагае развіваць спорт у Драгічынскім раёне, а дакладней, з’яўляецца куратарам інтэлектуальных відаў спорту. І гэта невыпадкова, бо ён — кандыдат у майстры спорту па шахматах і міжнародны майстар спорту па шашках. У вольны ад работы час Васіль Васільевіч на грамадскіх пачатках з задавальненнем займаецца трэнерскай дзейнасцю, рыхтуючы новае пакаленне ігракоў. І вынікі гэтага ўжо відавочныя: каманда Драгічына чацвёрты год запар выйграе спартакіяду Брэсцкай вобласці па шашках. Не дзіва, што на базе мясцовага ліцэя адбыліся зборы наймацнейшых маладых шашыстаў Брэстчыны — юнакоў з Пінска, Белаазёрска, але, зразумела, касцяк каманды складалі менавіта жыхары Драгічына. Дарэчы, 13 ліпеня яны возьмуць удзел у спаборніцтвах па рускіх шашках, што пачнуцца ў рамках ХХ Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”. А 12—14 жніўня турнір рэспубліканскага ўзроўню (дваццаты па ліку) адбудзецца непасрэдна ў Драгічыне: у ім возьмуць удзел шашысты не толькі з Беларусі, але і з Украіны і Расіі.— Наша раённая арганізацыя не шкадуе фінансавых сродкаў на тое, каб школьнікі змаглі ўзяць удзел у прэстыжных спаборніцтвах, — гаворыць Васіль Нагурны. — Напрыклад, мы выдзелілі грошы ўдзельніку практычна ўсіх прадметных алімпіяд, чэмпіёну першынства Беларусі сярод юнакоў па шашках Сяргею Федзюковічу на паездку на чэмпіянат свету. Лічу вельмі важным падтрымку нашых талентаў і стварэнне неабходных умоў для іх развіцця! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Драгічынскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Нагурны лічыць, што трэба дапамагаць школьнікам развівацца інтэлектуальна.
|
|