Мінскім каштанам пагражае мініруючая моль
13.07.2011
—
Новости Общества
|
Заморскае насякомае паражае мінскія каштаны. На вуліцы Сурганава ў раёне Цэнтральнага батанічнага сада каштаны, якія растуць уздоўж дарогі, выглядаюць не лепшым чынам. Сярэдзіна лета, а крона дрэў пажаўцела, прычым некаторыя з іх зусім ужо скінулі лісце. — Гэта мініруючая моль, — патлумачыў загадчык лабараторыі наземных беспазваночных жывёл Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах Анатоль Кулак. — Гэта інвазіўнае, або чужароднае для Беларусі, насякомае, якое ўяўляе рэальную пагрозу для фаўны. Яно паражае лісцевыя пласцінкі. Спачатку яны пакрываюцца плямамі, пасля ліст засыхае, скручваецца і адмірае. У Мінску ад мініруючай молі церпяць у асноўным каштаны. Хоць у іншых краінах яна нападае і на клёны. Насякомае размнажаецца паступова, паражаючы дрэва за дрэвам. Сёння сярод дазволеных для прымянення ў горадзе хімічных прэпаратаў няма такога, які быў бы эфектыўны ў барацьбе з гэтым шкоднікам. Паражонае апалае лісце каштанаў збіраюць і спальваюць, каб спыніць распаўсюджванне шкодніка. Да слова, мініруючая моль — гэта праблема многіх еўрапейскіх краін. Беларуская сталіца ўпершыню сутыкнулася з ёй 2—3 гады таму. Ірына ЮДЗІНА, "Мінск—Навіны". "Мінск—Навіны".Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заморскае насякомае паражае мінскія каштаны. На вуліцы Сурганава ў раёне Цэнтральнага батанічнага сада каштаны, якія растуць уздоўж дарогі, выглядаюць не лепшым...
|
|