Вернікі прайшлі шлях з Віцебска ў Полацк. 21.by

Вернікі прайшлі шлях з Віцебска ў Полацк

13.07.2011 17:38 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вернікі прайшлі шлях з Віцебска ў Полацк


Каля 70 чалавек з розных куткоў Беларусі прайшлі шлях з Віцебска ў Полацк падчас 17-й грэка-каталіцкай пілігрымкі, прысвечанай памяці манахаў-базыльянаў, забітых у 1705 годзе ў полацкім храме Святой Сафіі.

У мінулую суботу пілігрымы дасягнулі мэты свайго шляху і памаліліся ў Сафійскім саборы. Вернікі імкнуцца звярнуць увагу на трагічныя старонкі беларускай гісторыі і ўзносяць малітвы за тое, каб полацкія пакутнікі былі далучаны да афіцыйных святых. Як распавёў святар з Віцебска айцец Зміцер (Грышан), удзельнікі пілігрымкі, сярод якіх былі людзі розных узростаў, годна вытрымлівалі цяжкасці, умацоўваючы дух і веру.

– Часам здавалася, што нехта не зможа прадоўжыць шлях, але пасля літургіі і прычасця ён ішоў наперад, спазнаючы магутнасць сілы, якую пасылае нам Гасподзь. Без духоўнага памкнення і малітвы такое немагчыма, – зазначыў айцец Зміцер. За спрыянне паломнікам ён падзякаваў уладам, якія арганізавалі суправаджэнне ДАІ і "хуткай дапамогі". 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 70 чалавек з розных куткоў Беларусі прайшлі шлях з Віцебска ў Полацк падчас 17-й грэка-каталіцкай пілігрымкі, прысвечанай памяці манахаў-базыльянаў, забітых у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика