| Брэсцкі акцыянер атрымаў дывідэнды ў 630 рублёў
					14.07.2011 19:04
					 —
					Новости Общества
					
          	| 
					  
				 Брэсцкі акцыянер атрымаў дывідэнды ў 630 рублёў Брэсцкі акцыянер атрымаў дывідэнды ў 630 рублёў. Грошы чалавеку даслалі па пошце.   Жыхар Брэста Марат Васільевіч у свой час уклаў чэкі “Маёмасць” у акцыі трох беларускіх прадпрыемстваў, прапанаваныя на рынку. Цяпер ён незадаволены: Марат Васільевіч: – Гэта “Нафтазаводмантаж” з Мазыра прыслаў. Штогод атрымліваю ад іх 600 – 700 рублёў. Мне трэба схадзіць на пошту, адстаяць чаргу, запоўніць дакументы, абмяняць іх на грошы. Гэтай сумы не хапае нават на талончык для праезду ў транспарце. Лічу гэта здзекам над чалавекам. Гэта не дывідэнд, а “дывідэнт”, як напісана на адным з пераводаў, кажа акцыянер. Але прадпрыемства хаця б не стратнае, а вось Новалукомльскі і Радашковіцкі керамзітавыя заводы, куды брэстчанін таксама ўклаў прыватызацыйныя чэкі, не шлюць нічога. Цяпер у Беларусі, па розных ацэнках, ад 10 да 30 працэнтаў стратных прадпрыемстваў. Вялікая колькасць працуе з малой прыбытковасцю. У свой час беларусам былі прапанаваныя акцыі горшых прадпрыемстваў, перакананы Марат Васільевіч. Лепшыя цяпер могуць трапіць у рукі замежных багацеяў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Брэсцкі акцыянер атрымаў дывідэнды ў 630 рублёў. Грошы чалавеку даслалі па пошце.    Жыхар Брэста Марат Васільевіч у свой час уклаў чэкі “Маёмасць” у акцыі трох... | 
		
		
		 |