Каліна
19.07.2011
—
Новости Общества
|
Чырвоная каліна ў народных паданнях славян была сімвалам жаночага лёсу: дзявоцкасць і даросласць, таемныя спатканні, каханне і растанне, радасць вяселля і гора здрады. Каліна цвіце белымі прыгожымі кветкамі, вылучае ціхі свет чысціні і радасці. Але прыходзіць каханне, а з ім і вяселле: радасць з горам напалам. Хутка сыходзіць квецень, хутка знікаюць пачуцці. А тонкія галінкі каліны, як і жаночы лёс, ломяцца пад дажджом і ветрам. Каліна заўсёды карысталася асаблівай пашанай, хаця ў некаторых мясцовасцях гэтая кустовая расліна і сёння лічыцца дрэвам, якое прыносіць і гора. Па старажытнаўсходнеславянскіх павер'ях, чырвоны колер валодаў вялікай сілай, таму паўсюдна лічылася, што ягады каліны ахоўваюць ад нячыстай сілы і сурокаў. Яркі чырвоны колер ягад каліны традыцыйна асацыяваўся з крывёй. У шматлікіх народных песнях чалавек, які загінуў на чужыне, просіць, каб птушкі аднеслі вестку на бацькаўшчыну. Немагчыма выключыць прысутнасць каліны ў абрадах сямейнай накіраванасці. Напрыклад, у вясельным абрадзе каліна павінна была забяспечыць маладым шчаслівае сямейнае жыццё. Часам у вясельных песнях сваты, калі сустракалі гасцей на вяселле, "рабілі мост з каліны". У адной з песень дзяўчына просіць "пракласці да яе калінавы масток", г.зн. даслаць да яе сватоў. Сяброўкі нявесты запляталі ягады каліны ў вясельны вянок нявесты, у косы замест чырвоных стужак. Па народных уяўленнях, каб маладыя кахалі адзін аднаго ўсё жыццё, каліна павінна абавязкова прысутнічаць у вясельным вяночку маладой. Галінкі каліны з яркімі чырвонымі ягадамі вешалі па сценах хаты, дзе спраўлялі вяселле. На поўдні Беларусі галінку каліны вешалі на хаце як знак, што ў гэтай хаце дзяўчыну выдаюць замуж. Ягадамі каліны ўпрыгожвалі вясельны каравай. Калінай называлі "прыгажосць" невесты (яе цнатлівасць). У некаторых рэгіёнах на другі дзень вяселля бацькам нявесты, якая захавала цнатлівасць, бацькі жаніха пасылалі бутэльку з віном, да якой прывязвалі ягады каліны і хлебныя каласы. Дзе-нідзе абрад "распівання калінкі" праходзіў на трэці дзень вяселля: усе прысутныя па чарзе падыходзілі да маладых і кідалі ў чарку з гарэлкай некалькі ягад каліны, выпівалі гарэлку і з'ядалі калінавыя ягады. Калі ж нявеста была нецнатлівай, удзельнікі вяселля скідалі ягады каліны з каравая, са сцен хаты, а замест каліны ўтыкалі галінку сасны. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чырвоная каліна ў народных паданнях славян была сімвалам жаночага лёсу: дзявоцкасць і даросласць, таемныя спатканні, каханне і растанне, радасць вяселля і гора... |
|