ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
21.07.2011
—
Новости Общества
|
Эксперт: у год выбараў Расію чакае новая дэвальвацыя
Да сярэдзіны 2012 года аб'ёмы імпарту і экспарту могуць зблізіцца, і, як палічылі ў Цэнтры развіцця Вышэйшай школы эканомікі, гэта прывядзе да таго, што новаму прэзідэнту адразу пасля інаўгурацыі давядзецца тлумачыць насельніцтву неабходнасць дэвальвацыі рубля. Аб'ёмы і экспарту, і імпарту ў ІІ квартале 2011 года перавысілі дакрызісны ўзровень. Аднак імпарт расце хутчэй, і яго тэмпы паскараюцца да 43% да мінулага года. Рост экспарту, насупраць, запавольваецца. Як мяркуе эксперт Цэнтра развіцця ВШЭ, тэмпы росту імпарту наўрад ці зменшацца: ён падсілкоўваецца ажыўленнем крэдытавання і паводзінамі спажыўцоў, якія зразумелі, што пры дэпазітных стаўках, якія адстаюць ад інфляцыі, больш выгадна ўкладваць грошы ў тавары працяглага карыстання. У экспарце ж дзве трэці прыходзіцца на вуглевадароды, прыбыткі ад яго вызначаюцца дынамікай цэн на нафту, прычым фізічныя аб'ёмы і здабычы, і экспарту сыравіны стагнуюць. Гэта значыць, што пры стабілізацыі цэн на нафту, экспарт амаль застыне, а імпарт працягне расці. Праблему пагаршае высокая інфляцыя. Bіld: Назарбаева прааперыравалі ў ГерманііПаводле звестак таблоіда, напярэдадні 71-гадовы прэзідэнт Казахстана быў прааперыраваны ў Гамбургу. Цяпер ён адчувае сябе добра. Экс-зяць лідара нацыі Рахат Аліеў заявіў у сваім блогу, што ў Назарбаева рак. Прэс-служба кіраўніка дзяржавы аспрэчыла інфармацыю пра шпіталізацыю і абяцае, што Нурсултан Назарбаеў вось-вось выйдзе на працу. Пад Бранскам сутыкнуліся маскоўскі пазадарожнік і беларуская фураУ Бранскай вобласці ў мястэчку Малое Палпіно на 335 кіламетры трасы "Ўкраіна" адбылася аўтакатастрофа: у аўтамабіль УАЗ, які выязджаў з тэрыторыі запраўкі, урэзалася беларуская фура. Шасцёра чалавек, якія ехалі ў пазадарожніку, не змаглі выбрацца з ахопленай агнём машыны і згарэлі зажыва, паведаміў начальнік прэс-службы Бранскага УДБДР. Паводле слоў службоўца, ДТЗ адбылося прыкладна ў 11:10. Кіроўца УАЗа пры выездзе з аўтазапраўкі не пераканаўся ў бяспецы на дарозе. Фура з беларускімі нумарамі, якая выехала на трасу злева, не змагла пазбегнуць сутыкнення і ўрэзалася ў пазадарожнік. Ад удару толькі што запраўлены УАЗ перакуліўся і імгненна загарэўся. Падысці да ахопленага агнём аўтамабіля не змаглі ні работнікі АЗС, ні кіроўца фуры, які выскачыў на дапамогу. Паводле здымак відэакамеры назірання і паказанняў сведак, загінулыя — маладыя людзі ва ўзросце 20-25 гадоў. Мяркуецца, што ва УАЗе ехалі будаўнікі. Мядзведзеў прыраўнаваў піва да алкаголюПрэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў "антыалкагольны" закон, які прыраўноўвае піва да алкаголю і забараняе яго продаж у ларках і намётах. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля. Закон прыраўноўвае да алкаголю ўсе напоі з утрыманнем спірту вышэй чым 0,5 адсотка, акрамя прадуктаў, занесеных ва ўрадавы спіс (такіх, як кефір і квас), і дае ўладам права ўстанаўліваць поўную забарону на рознічны продаж алкаголю. Дакумент, падпісаны Мядзведзевым, прадугледжвае поўную забарону на рознічны продаж усіх відаў алкаголю, уключаючы піва, з 23 да 8 гадзін. Для піва і напояў на яго аснове забарона будзе дзейнічаць з 1 студзеня 2013 года. З гэтай жа даты забараняецца рознічны продаж піва ў шапіках і павільёнах, а таксама на прыпынках гарадскога транспарту, рынках, вакзалах, аўтазапраўках і ў аэрапортах. Прадаваць піва і алкаголь крэпасцю да 16,5 адсотка змогуць толькі крамы, а таксама кавярні, рэстараны і бары. Пры гэтым уначы алкаголь можна будзе набыць толькі ў кропках грамадскага харчавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мядзведзеў прыраўнаваў піва да алкаголю Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў "антыалкагольны" закон, які прыраўноўвае піва да алкаголю і забараняе...
|
|