РОЗГАЛАС
21.07.2011
—
Новости Общества
|
Амаль 500 населеных пунктаў былі абясточаны
У Беларусі з-за праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру 19 ліпеня былі абясточаны 499 населеных пунктаў, паведамілі БЕЛТА ў МНС Беларусі. Цяпер, паводле даных ДВА "Белэнерга", электразабеспячэнне адноўлена. У МНС таксама дадалі, што ў 21 населеным пункце ў Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях пашкоджаны розныя будынкі. Скорасць ветру дасягала 15—20 м/с. Былі пашкоджаны дахі 10 прыватных жылых дамоў, 3 аб'ектаў сацкультбыту, 1 вытворчага і 53 сельскагаспадарчых будынкаў. Так, у Мазыры на вуліцы Прамысловай на тэрыторыі базы райпо разбурана металічная градзірня. Пацярпелых няма. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы. У Віцебску з-за моцнага дажджу (з 17.00 да 18.00 выпала 39 мм ападкаў пры сярэднямесячнай норме 95 мм) былі падтоплены падвалы 72 будынкаў рознага прызначэння і два ўчасткі аўтадарог. Адбылося спыненне руху (на 90 хвілін) двух тралейбусных, чатырох аўтобусных і чатырох трамвайных маршрутаў. Аднак жыццезабеспячэнне населенага пункта парушана не было. Падраздзяленнямі МНС і работнікамі іншых арганізацый аказвалася дапамога насельніцтву ў адпампоўванні вады. Нечаканыя маршруты збожжаЗа Br600 тысяч матэрыяльна адказныя асобы КСУП "Саўгас Патапаўскі" Буда-Кашалёўскага раёна прадалі жыхару Гомельскага раёна 60 мяшкоў са збожжам (2620 кг) агульным коштам Br2,5 млн. Здзелку ўзначаліў загадчык зернясклада. Грошы грамадзяне падзялілі паміж сабой пароўну. Аднак пасля раскрыцця злачынства зерне было вернута на месца, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Злавілі за руку і трох мужчын — тыя спакусіліся на 2 мяшкі трыцікале, якое належыць КСУП "Новазенькоўскі", што ў Кармянскім раёне. Два зламыснікі — рабочыя гэтага прадпрыемства. У Чачэрскім раёне затрыманы грузавы мікрааўтобус "Мэрседес-Бэнц 208d". У ім жыхар Гомеля перавозіў 1700 кг збожжа. Пры гэтым у дакументах былі несапраўдныя звесткі: у тым ліку замест пшаніцы быў загружаны авёс, а пункт разгрузкі не адпавядаў рэчаіснасці. Каму была выгадна блытаніна — цяпер разбіраецца міліцыя. Ірына АСТАШКЕВІЧ. У Беларусі 10,45 млн абанентаў сотавай сувязіКолькасць абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі па стане на пачатак ліпеня склала каля 10,45 млн. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павел Петрулевіч. Тым самым колькасць абанентаў сотавай сувязі ў рэспубліцы амаль на 1 млн перавысіла колькасць насельніцтва. У той жа час рост колькасці новых абанентаў на гэты момант запаволіўся. Трэба адзначыць, што ў летні сезон колькасць падключэнняў новых абанентаў традыцыйна невялікая. Лідарамі па колькасці абанентаў сотавай сувязі застаюцца СТАА "МТС" і ЗП "Вэлком". У канцы 2010 года агульная колькасць абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі дасягнула 10,3 млн, у той час як па стане на пачатак мінулага года іх налічвалася 9,686 млн. Калі ў 2000 годзе на 1 тыс. чалавек прыпадала 5 сотавых тэлефонаў, у 2005 годзе — 420, то на пачатак 2010 года — 1022 тэлефоны. Градзірня абрынуласяМеталічная канструкцыя градзірні дыяметрам 7 метраў і вышынёй 6 метраў абрынулася ў Мазыры пасля праходжання моцнага ветру з навальніцай. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, разбураныя канструкцыі ляжалі на зямлі. Аміячная помпавая ўстаноўка была адключана дзяжурным персаналам. Высветлілася, што аміячны трубаправод не пашкоджаны, герметычнасць халадзільнай устаноўкі не парушана, пагрозы выкіду аміяку няма. Прадукты, змешчаныя ў халадзільных камерах, былі тэрмінова размеркаваны па крамах Мазырскага РАЙПО для захоўвання і рэалізацыі. Аднаўленчыя работы плануецца завяршыць да канца ліпеня. Вецер нарабіў бяды таксама ў Чачэрскім і Жыткавіцкім раёнах: сарваў шыфер з дахаў і стаў прычынай адключэння ад электраэнергіі чатырох населеных пунктаў Гомельшчыны. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 500 населеных пунктаў былі абясточаны У Беларусі з-за праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру 19 ліпеня былі абясточаны 499 населеных пунктаў,... |
|