Спякотны час для хлебаробаў. 21.by

Спякотны час для хлебаробаў

21.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 % збожжавых культур убрана на Гомельшчыне. Калі ў цэнтральных і паўночных рэгіёнах краіны толькі пачынаецца жніво, то хлебаробы Гомельскай вобласці ўжо актыўна працуюць на палетках — да гэтага дня намалацілі 135 тысяч тон.

Умовы надвор'я спрыяюць павелічэнню тэмпаў работ на хлебнай ніве, паведамляюць у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама. На палі штодзень выходзіць звыш 1,5 тысячы камбайнаў. Усяго хлебаробам Гомельшчыны трэба ўбраць звыш 333 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых. У сямі раёнах — Брагінскім, Калінкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Акцябрскім, Рэчыцкім і Светлагорскім — убрана пятая частка плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць зараз складае 27 цэнтнераў з гектара. А вось хлебаробы Рэчыцкага раёна збіраюць на круг па 35 цэнтнераў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 % збожжавых культур убрана на Гомельшчыне. Калі ў цэнтральных і паўночных рэгіёнах краіны толькі пачынаецца жніво, то хлебаробы Гомельскай вобласці ўжо актыўна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика