Як пазнаць беларуса?. 21.by

Як пазнаць беларуса?

21.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...На чарговым прыпынку ў аўтобус заходзіць старэнькі дзядуля з кійком. Зрабіўшы пару крокаў, ён спыняецца і шукае вачыма, куды б прысесці. Вольныя сядзенні ёсць, але яны размешчаны занадта высока для яго. Тут з правага боку дзядулю кранае за рукаў нейкая жанчына, саступаючы месца. Твар дзядулі робіцца здзіўлена-задаволеным:

— Гэта вы мне месца саступаеце?

— Так, сядайце, калі ласка, — адгукнулася жанчына.

— Вой, вы, напэўна, беларуска, — прамовіў дзядуля...

Такі зусім звычайны выпадак выклікаў простае пытанне: як можна пазнаць беларуса сярод іншых?

Саша Нэма, спявак:

— Мне здаецца, што, калі беларусы трапляюць за мяжу, іх часта блытаюць з рускімі. Знешне адрозніць нас цяжка. Але хто там будзе дапытвацца? Што дакладна адрознівае беларуса сярод іншых, напрыклад, на адпачынку, дык гэта яго імкненне адпачываць па поўнай праграме: калі загараць — дык да шакаладнага колеру, калі гуляць — дык да раніцы.

Дзмітрый Карась, вядучы праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!":

— Калі меркаваць па замежных атэлях, у якіх даводзіцца адпачываць, дык нашы суайчыннікі, на мой погляд, вельмі вылучаюцца сярод іншых сваёй сціпласцю і спакоем. Яны заўжды гатовы пачакаць і вельмі рэдка канфліктуюць з кім-небудзь. А з негатыўнага нават і не ведаю, што сказаць. Я ж сам беларус.

Маша Якуш, малады журналіст:

— Беларускую дзяўчыну дакладна можна вызначыць за мяжой. Абцасы, сукенка, вячэрні мэйк, а ўсяго толькі выйшла ў краму па пельмені. Нашы дзяўчаты вельмі прыгожыя і больш сочаць за знешнасцю, чым замежніцы, а галоўнае — умеюць сябе прыпаднесці.

Марына Прытульчык, студэнтка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта:

— Неяк летам мы з бацькамі ездзілі адпачываць у Крым. У аўтобусе саступілі месца састарэламу мужчыне. Дык ён адразу спытаў, ці не з Беларусі мы.

Ларыса Бортнік, мастацтвазнаўца:

— Я думаю, што мы вельмі зацюканыя, дрэнна арыентуемся за мяжой. Пазнаць нас можна па разгубленым поглядзе. Да таго ж мы знешне адрозніваемся. На захадзе, напрыклад, людзі не надаюць столькі ўвагі свайму знешняму выгляду, як у нас. Ёсць у нас жаданне паказаць сваю знешнюю рэспектабельнасць. Толькі ў нас можна ўбачыць на вуліцы раніцай дзяўчыну на велічэзных абцасах і ў шыкоўнай сукенцы. А таксама ў адзенні мы баімся яркіх колераў, таму што мы вельмі часта глядзім на суседа: а што людзі падумаюць?

Ганна ГАРУСТОВІЧ,

ладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...На чарговым прыпынку ў аўтобус заходзіць старэнькі дзядуля з кійком. Зрабіўшы пару крокаў, ён спыняецца і шукае вачыма, куды б прысесці. Вольныя сядзенні ёсць, але...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика