Цікавыя факты пра колер
21.07.2011
—
Новости Общества
|
— Бык на карыдзе атакуе чырвоны плашч матадора, які завецца мулета, зусім не таму, што яго ятрыць чырвоны колер — каровы не адрозніваюць колераў. На самай справе бык рэагуе на рух, калі тарэра разгойдвае мулету. А чырвоны колер гістарычна быў абраны з той мэтай, каб кроў быка была менш прыкметная. — Бартавы самапісец, які ўсталёўваецца на самалётах для запісу інфармацыі аб тэхнічным стане ўсіх прылад, а таксама дзеянняў і гутарак пілотаў, нярэдка завуць "чорнай скрыняй". Хоць насамрэч гэтая прылада мае форму не скрыні, а шара або цыліндра, ды і колер яе не чорны, а чырвоны або аранжавы, каб было лягчэй знайсці ў выпадку аварыі.
— Кароткахвалевыя складнікі сонечнага спектру рассейваюцца ў паветры мацней, чым доўгахвалевыя. Менавіта таму мы бачым неба сінім — бо сіні колер знаходзіцца на кароткахвалевым канцы бачнага спектру. З аналагічнай прычыны падчас захаду або світанку неба на гарызонце афарбоўваецца ў чырвоныя тоны. У гэты час святло ідзе па датычнай да зямной паверхні, і яго шлях у атмасферы значна даўжэйшы, у выніку чаго значная частка сіняга і зялёнага колеру з-за рассейвання пакідае прамое сонечнае святло. — Многія лічаць, што зебра — гэта белы конь у чорную палоску, бо ў зебраў белыя жываты. Аднак даследаванні зебраў на эмбрыянальнай стадыі паказваюць, што фонавы колер жывёлы — менавіта чорны, таму зебру правільней лічыць чорным канём у белую палоску. — Раней у Шатландыі мела месца каляровая дыферэнцыяцыя кілтаў. У залежнасці ад свайго сану чалавек меў права насіць кілт з абмежаваным наборам каляровых палос у тканіне. Напрыклад, шасціколерны кілт быў выключным прывілеем караля. Таксама набор колераў у кілце дазваляў меркаваць, адкуль чалавек родам, бо ткачы мелі абмежаваны для кожнай мясцовасці выбар раслін, з якіх можна было атрымаць фарбу. — Аналагам устойлівага выраза "белая варона" у многіх еўрапейскіх мовах з'яўляецца ідыёма "чорная авечка". Хоць, калі мы называем белай варонай проста выключнага члена грамадства, то, называючы чалавека чорнай авечкай, еўрапейцы намякаюць яшчэ і на непажаданасць знаходжання такога чалавека ў грамадстве. У гэтым сэнсе ідыёма збліжаецца з іншым рускім выразам — "паршывая авечка". — Фасады гатычных сабораў падчас іх пабудовы ў сярэднявеччы неабавязкова былі такімі ж шэрымі і строгімі, якімі мы бачым іх цяпер. Калі ў 1990-х гадах Ам'енскі сабор у Францыі чысцілі лазерам, было выяўлена, што фасад шмат стагоддзяў таму быў размаляваны ў разнастайныя яркія колеры. Цяпер гэты сабор па святах падсвечваецца тымі ж колерамі, якія выкарыстоўваліся ў ХІІІ стагоддзі. — У адной з турмаў штата Джорджыя ўся ўнутраная частка мужчынскага аддзялення пафарбаваная ў ружовы колер, а зняволеныя носяць ружовую форму. Як заявіў начальнік турмы, пасля гэтага новаўвядзення ў турме стала значна менш канфліктаў сярод зняволеных. Жаночую частку турмы афарбавалі ў лімонна-зялёны колер, праўда, ці ёсць ад яго такі ж эфект, не паведамляецца. — У 1668 годзе цар Аляксей Міхайлавіч даручыў галандскаму інжынеру Давіду Бутлеру пабудаваць карабель "Арол", які паклаў пачатак гісторыі расійскага ваенна-марскога флоту. Па заканчэнні будаўніцтва паўстала пытанне — які сцяг уздымаць на караблі, бо ў Расіі яго тады наогул не было. Цар загадаў спытаць рады ў Бутлера, і той адказаў, што на яго радзіме ўздымаюць трохколерны сцяг з чырвонай, белай і сіняй паласой (ён захаваўся ў Нідэрландах і цяпер). Для расійскага карабля ўзялі гэтыя ж колеры, толькі памянялі парадак палосаў на белую, сінюю і чырвоную. Дарэчы, і сёння ніякага афіцыйнага тлумачэння колераў расійскага сцяга не маецца. Падрыхтаваў Дзмітрый Сіманаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Бык на карыдзе атакуе чырвоны плашч матадора, які завецца мулета, зусім не таму, што яго ятрыць чырвоны колер — каровы не адрозніваюць колераў. На самай справе... |
|