Адлюстраванне аўтара
21.07.2011
—
Новости Общества
|
На супольнай выставе лягчэй разумець мову фотамастакоў Майстэрства беларускіх сучасных фотамастакоў можна ацаніць у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, дзе працуе выстава "Адлюстраванне". Яе паглядзелі ў Кіеве — праект рыхтаваўся да Дзён культуры Рэспублікі Беларусь ва Украіне. Потым з асаблівым поглядам на свет групы аўтараў фота знаёміліся магіляўчане. Цяпер мовай фотамастацтва размаўляюць з жыхарамі і гасцямі сталіцы Беларусі. Яна зразумелая ўсім — выява, вобраз — альбо своеасаблівы позірк аўтара ў кожнага з гледачоў народзіць свае асацыяцыі і эмоцыі. Сучасная фатаграфія выходзіць за рамкі звычайнага фота, якое фіксуе людзей, з'явы ці эпізоды жыцця. Яна нясе светаадчуванне аўтара, выказанае з дапамогай не толькі самой камеры, але і з выкарыстаннем розных іншых тэхнік — дадатковай апрацоўкі негатыва, графічных камп'ютарных сродкаў. Фотамастацтва сёння карыстаецца выразнымі сродкамі традыцыйнага жывапісу, графікі і новымі тэхнічнымі дасягненнямі. Фотамастацтва сёння шырока прымяняецца ў стварэнні іншых відаў мастацтва, у кніжнай графіцы, плакаце, рэкламе. Ларыса ЦІМОШЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На супольнай выставе лягчэй разумець мову фотамастакоў Майстэрства беларускіх сучасных фотамастакоў можна ацаніць у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, дзе...
|
|